Лідымо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лідымо
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 12 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225003
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212840026
Лідымо на карце Беларусі ±
Лідымо (Беларусь)
Лідымо
Лідымо (Брэсцкая вобласць)
Лідымо

Лідымо́[2] (трансліт.: Lidymo, руск.: Лидымо) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчана за 16 км на ўсход ад Брэста, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзі вёска ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Збірагі. Уласнасць графа Грабоўскага.

У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Берасцейскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 56 жыхароў (1870)
  • 198 жыхароў (1905)
  • 6 двароў, 27 жыхароў (1921)
  • 75 жыхароў (1959)
  • 37 жыхароў (1970)
  • 4 гаспадаркі, 4 жыхары (2005)

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]