Лілія Васілеўна Камлюк
Лілія Васілеўна Камлюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 лютага 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | экалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1992) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Георгій Георгіевіч Вінберг |
Лілія Васілеўна Камлюк (нар. 2 лютага 1937, Орша) — беларускі вучоны ў галіне гідраэкалогіі, доктар біялагічных навук (1992), прафесар (1997), выкладчык кафедры агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі біялагічнага факультэта БДУ (з 1997).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Камлюк Лілія Васілеўна нарадзілася 2 лютага 1937 года ў Оршы.
Пасля заканчэння ў 1959 годзе біялагічнага факультэта БДУ працавала ў Інстытуце Біялогіі АН БССР.
З 1960 па 1963 гады — аспірантка кафедры заалогіі біялагічнага факультэта БДУ, яе навуковым кіраўніком быў вядомы вучоны прафесар Г. Г. Вінберг.
Пасля заканчэння аспірантуры засталася працаваць на кафедры заалогіі на пасадзе асістэнта.
У 1963—1964 гг. — стажор Паляраграфічнага інстытута і Карлавага ўніверсітэта ў Празе (ЧССР).
У 1965 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. З 1968 года працавала на кафедры заалогіі на пасадзе старшага выкладчыка.
У 1972—1979 гг. — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гідрабіялогіі і ўгнаенні сажалак Беларускага навукова-даследчага інстытута рыбнай гаспадаркі.
Са снежня 1979 года — дацэнт кафедры агульнай экалогіі біялагічнага факультэта БДУ, вучонае званне дацэнта прысвоена ў 1981 г.
У 1992 г. абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Закономерности функционирования зоопланктонного сообщества экосистем рыбоводных прудов».
З 1992 г. па сённяшні дзень — прафесар кафедры агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі біялагічнага факультэта БДУ.
Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1997 г. Чытае студэнтам біялагічнага факультэта лекцыі па курсах «Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне», «Методыка выкладання біялогіі», «гідраэкалогіі» і «Глабальная экалогія», кіруе падрыхтоўкай курсавых і дыпломных работ студэнтаў кафедры, на працягу многіх гадоў з’яўляецца членам ДЭК, членам Савета біялагічнага факультэта, з’яўляецца членам журы Рэспубліканскага агляду навуковых студэнцкіх работ па біялогіі.
Вобласць навуковых інтарэсаў[правіць | правіць зыходнік]
Гідраэкалогія рыбаводных сажалак, а таксама праблемы насычаснасці і выкладання біялогіі ў сярэдняй школе.
Педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Лілія Васільеўна распрацавала вучэбныя і тыпавыя праграмы па шэрагу курсаў спецыяльнасці «біяэкалогія»; з’яўляецца кіраўніком навуковых праектаў БДУ, Нацыянальнага інстытута адукацыі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па выніках навукова-даследчай і вучэбнай працы апублікавала звыш 250 навуковых, навукова-метадычных і вучэбных публікацый.
Прафесар Л. В. Камлюк разам з дацэнтам В. В. Грычыкам прымаюць удзел у вучэбна-метадычным забеспячэнні рэформы біялагічнай адукацыі ў агульнаадукацыйнай школе, працуючы, у прыватнасці, над пытаннямі выяўлення насычанасці школьных біялагічных курсаў, складання навучальных праграм. Л. В. Камлюк выконвае велізарную працу па напісанні падручнікаў для сярэдніх школ і навучальных дапаможнікаў для тых, хто паступае ў ВНУ. Ёю ў сааўтарстве апублікавана 15 вучэбных дапаможнікаў, некаторыя з іх вытрымалі па 8 выданняў.
Л. В. Камлюк — член двух саветаў па абароне дысертацый, трох рэдакцыйных саветаў, член міжнароднага савета па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ў галіне даследаванняў водных біярэсурсаў і аквакультур, член экспертнага савета Фонду фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь і савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыі па спецыяльнасцях «гідрабіялогіі», «Заалогія», «Экалогія» і шэрагу іншых саветаў. Ветэран працы.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Л. В. Камлюк даследавала структурныя і функцыянальныя змены ў згуртаванні зоапланктона двух вадасховішчаў г. Мінска (Дразды і Чыжоўскага), якія знаходзяцца пад уплывам комплекснага антрапагеннага ўздзеяння на ўваходзе і выхадзе з горада. Даследавала сімбіёфауну двухстворкавых малюскаў Dreissena polymorpha, арэал якой інтэнсіўна пашыраецца ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Работы па вывучэнні біяразнастайнасці водарасцей, якія ахопліваюць відавую, біятыпічную і структурна-функцыянальную разнастайнасць водарасцевых згуртаванняў перыфітону, фітапланктону, мікрафітабентасу, метафітону, нейстону вядуцца на рознатыповых экасістэмах: азёрах, рэках, сажалках, каналах, меліярацыйных сістэмах, пачата вывучэнне альгафлоры балот[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
У 2012 годзе за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць удастоена ганаровага звання «Заслуженный работник Белорусского государственного университета».
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Камлюк Л. В. Общие тенденции в формировании структурной и функциональной организации планктонного комплекса экосистемы рыбоводных прудов разной степени интенсификации.// Сб. "Пресноводная аквакультура в Центральной и Восточной Европе: достижения и перспективы. Матер. Междунар. научно-практич. конферен. 18-21 сентября 2000 г. г. Киев, С. 88-91.
- L.V. Kamlyuk. Zasady funkcjonowania kompleksu planktonowego stawow z allochtonicznym typem chowu ryb. Rybactwo, Olsztyn, 2003, p.91-95
- Н. А. Лемеза, Л. В. Камлюк, Н. Д. Лисов Биология для поступающих в ВУЗы. Мн.:Юнипресс, 2003. 623 с.
- Е. С. Шалапенок, Л. В. Камлюк, Н. Д. Лисов Тесты по биологии для поступающих в ВУЗы. М.: Айрис-пресс, 2003. — 350 с.
- Н. А. Лемеза, Л. В. Камлюк, Н. Д. Лисов. Биология в вопросах и ответах. Справочник для учителей и абитуриентов. 7-е издание, испр. и доп. — М.: Айрис-пресс, 2004.
- Камлюк Л. В. Глобальная экология / уч. пособие, Минск: БГУ, 2004.(Содержание)
- Камлюк Л. В. Биосфера — живая оболочка планеты. / Біялогія: праблемы выкладання. Минск, 2006. № 3. — С.3-50.
- Камлюк Л. В. Механизмы защиты организма человека. / Біялогія: праблемы выкладання. Минск, 2008. № 2. — С.13-18.
- Камлюк Л. В. Болезни человека. / Біялогія: праблемы выкладання. Минск, 2008. № 3. — С.13-23.
- Камлюк Л. В. Выход сеголетков карпа из зимовки — фактор повышения экономической эффективности рыбоводства // Материалы 2-й международной научно-практической конференции «Устойчивое развитие экономики: состояние, проблемы, перспективы», — Пинск, 15-17 апреля 2008. — С.27-30.
- Камлюк Л. В. Сезонная динамика доли кормового зоопланктона в карповых прудах с разной плотностью выращивания // Вопросы рыбного хозяйства Беларуси. Сб. научных трудов. — Мн.: 2008, вып. 24. — С.91-93.
- Камлюк Л. В. Особенности развития естественных кормовых ресурсов и использования их карпом в прудах с экстремальными гидрохимическими условиями // Вестник Полесского государственного университета, 2009. — № 1. С. 3-6.
- Камлюк Л. В. Поведение как результат эволюции // Біялогія: праблемы выкладання, 2009. — № 2. С. 15-21.(Полный текст)
- Камлюк Л. В. Общественное поведение животных и человека / Біялогія: праблемы выкладання. Минск, 2009. № 3. — С. 3-8. (Полный текст)
- Камлюк Л. В. Биология 10 класс. Учебное пособие для учащихся. Серия «Готовим домащние задания» — Минск: Юнипресс , 2010. — 144.
- Камлюк Л. В. Биология 7 класс. Серия «Готовим домашнее задания»,- Минск: Юнипресс, 2010.- 112 с.
- Камлюк Л. В., Шалапенок Е. С. Биология: учебное пособие для 8-го класса общеобразовательных учреждений с рус. яз. обучения. — 3-е издание, дополненное.- Минск: Народная асвета, 2010. — 222с.
- Камлюк Л. В., Шалапёнак А. С. Біялогія: вучэбны дапаможнік для 8-га класа агульнаадукац. устаноў з бел. мов. навучэння.- 3-е выд., дап. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 222с.
Зноскі
- ↑ Гричик, В. В. Камлюк, Л. В. Куликов, Я. К. Еремова, Н. Г. Макаревич, Т. А. Семенюк, Г. А. Мастицкий, С. Э. Минец, М. Л. Барановский, К. В. Гаевский, Е. Е. Немчинов, М. Ю. Савич, И. В. Сандаков, С. Б. Сахвон, В. В. Биологическое разнообразие водных и наземных экосистем как объект исследования кафедры общей экологии и методики преподавания биологии (рус.) Архівавана 9 жніўня 2017. // Вестник Белорусского государственного университета. Сер. 2, Химия. Биология. География : журнал. — БГУ, 2006. — Октябрь (№ 3). — С. 34-39.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).