Літаграфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітаўт Вялікі. Літаграфія невядомага мастака XIX стагоддзя паводле старажытнага партрэта.

Літагра́фія (ад грэч. λίθος lithos — камень і грэч. γράφειν graphein — пішу) — спосаб друку, пры якім адбітак атрымліваецца пераносам фарбы пад ціскам з плоскай, гладкай або зярністай, паверхні камення (вапняку) або металічнай формы непасрэдна на паперу[1]. Спосаб быў вынайдзены ў 1796 годзе нямецкім пісьменнікам і акцёрам Алаізам Зенефельдэрам як танны метад выдання тэатральных твораў[2][3]. Літаграфія можа выкарыстоўвацца як для друку тэкстаў, гэтак і ілюстрацый[4]. У беларускай графіцы літаграфія вядома з першай паловы XIX стагоддзя[1].

Літаграфіяй таксама называюць асобны твор, выраблены сродкамі літаграфіі[1].

Зноскі

  1. а б в Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў / Уклад. Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5.
  2. Meggs, Philip B. A History of Graphic Design. (1998) John Wiley & Sons, Inc. p 146 ISBN 0-471-29198-6
  3. Carter, Rob, Ben Day, Philip Meggs. Typographic Design: Form and Communication, Third Edition. (2002) John Wiley & Sons, Inc. p 11
  4. Pennel ER, ed. (1915). Lithography and Lithographers. London: T. Fisher Unwin Publisher.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]