Літоўская цяжказапражная парода

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Літоўская цяжказапражная парода — парода коней, выведзена ў Літве на аснове жмудскага каня, палепшанага ардэнскай пародай. Зацверджана ў 1963 годзе. На Беларусі гадуюць на прадпрыемстве «Абухава» Гродзенскага раёна.

Вышыня ў карку да 158 см, даўжыня тулава да 164 см, абхват грудзей да 199 см. Маса жарабцоў да 700 кг, кабыл да 650 кг. Масць пераважна рыжая, трапляецца гнядая і інш. Галава вялікая, шыя кароткая, мускулістая, грудзі шырокія, крыж шырокі, звіслы, раздвоены. Касцяк моцны, ногі сярэдняй даўжыні, дужыя. Коні спакойныя, добрых паводзін, непатрабавальныя да ўмоў утрымання, з высокай працаздольнасцю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]