Магар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Магар
Магар
Спелае калоссе магару
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Setaria italica (L.) P.Beauv., 1812

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   41248
NCBI   4555
EOL   1114673
GRIN   t:33817
IPNI   1207294-2
TPL   kew-442451

Магар[3] (Setaria italica) — аднагадовая культурная расліна сямейства метлюжковыя (Poaceae).

Разрастаючыся даволі шчыльнымі кустамі, утварае замкнёны травастой. Сцеблы вышынёй 50-150 см прамастойнае.

Каранёвая сістэма пранікае ў глебу на глыбіню да 1 м, аднак вялікая частка каранёў размяшчаецца ў верхніх пластах глебы.

На сцябле 5-16 лісцінак, лісце доўгае (да 50 см), шырынёй да 1,5 см. Лісце з абодвух бакоў вельмі шурпатае. Іх вага ў агульнай укоснай масе дасягае 50 %.

Суквецце — коласападобная мяцёлка даўжынёй 20-25 см, шырынёй 4 см, не падзеленая на асобныя лопасці. Ля асновы каласкоў маюцца ніткападобныя шчацінкі зялёнага, жаўтлявага або цёмна-фіялетавага колеру.

Квітнее з ліпеня да жніўня. Размнажэнне насеннае.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.3