Аднадольныя
| Аднадольныя | ||||||||||||||
Hemerocallis
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: |
Аднадольныя |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Liliopsida (Batsch, 1802) |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Аднадольныя, аднасемядольныя, лілеопсіды (Liliopsida) — клас кветкавых раслін, зародак якіх мае адну, у адрозненне ад двухдольных, семядолю.
Каля 20 парадкаў, больш за 60 тыс. відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе, складаюць значную частку травастою лугоў, стэпаў, саваннаў. На Беларусі 11 парадкаў: асакакветныя, ароннікакветныя, жабнікакветныя, касачакветныя, лілеякветныя, метлюжкакветныя, наядакветныя, рагозакветныя, сітакветныя, шальнікакветныя, ятрышнікакветныя; больш за 350 відаў.[1] Галоўны кампанент расліннага покрыва балот, лугоў і лясоў. Сярод аднадольных: меч-трава звычайная, пуханос альпійскі, ладдзян трохнадрэзны, асака заліўная, гайнік цёмна-чырвоны, асака Хоста і нш.
Пераважна травяністыя расліны. Дравяністыя віды трапляюцца ў тропіках, радзей у субтропіках. У траў сцябло ў таўшчыню не расце. Лісце з паралельным або дугавым жылкаваннем, звычайна без чаранка і прылісткаў. Кветкі пераважна трохчленныя. Каранёвая сістэма валасніковістая, часта бывае змена падземных парасткаў (карэнішча, клубні, цыбуліны).
Харчовыя, кармавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя, лекавыя і прыпраўныя расліны.
[правіць] Гл. таксама
Зноскі
- ↑ БелЭн у 18 т. Т.9. Мн., 1999