Сакавік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сакавік, ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»

Сакавік — трэці месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.

У выданнях Ф. Скарыны падаецца народная назва сакавіка — марець[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як марецъ[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 19071909марац, у 19101912сакавік (март); у далейшым — сакавікдрэвы пачынаюць сок пускаць»). Але яшчэ ў 19131915 у газеце «Наша ніва» ўжывалася назва марац.[3]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:...
  2. Андрей Рымша. [Хронология]...
  3. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літ.:
  • Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я.П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru
  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т.2. — Мн., 1967. С.138,139
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.. ISBN 5-343-00151-3.