Малахаў (Суражскі раён)
Населены пункт
Малахаў
|
Малахаў[1] (руск.: Малахов) — хутар у Суражскім раёне Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Хутар заснаваны ў 1865 годзе двума братамі, выхадцамі з вёскі Уюкава. Аднаго з братоў клікалі Янка, а другога — Малах, таму хутар называюць Малахаў або Янкін.
У 1915 годзе на хутары ўжо налічвалася 6 дамоў.
Усе жыхары хутара былі раскулачаныя, калі на хутары Малахаў у 1931 годзе арганізаваўся калгас.