Малыя Чаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малыя Чаны
руск.: Малые Чаны
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 106[1] м
Даўжыня 21,5[1] км
Шырыня 12[1] км
Плошча 200 км²
Аб’ём 0,27[1] км³
Сярэдняя глыбіня 1,4 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі саланаватае
Салёнасць 0,6—0,8[1]
Празрыстасць 0,05–0,25[1] м
Басейн
Плошча вадазбору 20 100[2] км²
Упадаюць Чулым
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Новасібірская вобласць
Малыя Чаны (Расія)
Малыя Чаны
Малыя Чаны
Малыя Чаны (Новасібірская вобласць)
Малыя Чаны
Малыя Чаны
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 13020000511115200011116

Малыя Ча́ны (руск.: Ма́лые Ча́ны[3][1]) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Новасібірскай вобласці, у бяссцёкавай вобласці міжрэчча рэк Об і ІртышБарабінскай нізіне).

Плошча паверхні возера 200 км². Даўжыня 21,5[1] км, найбольшая шырыня 12[1] км. Сярэдняя глыбіня 1,4 м. Аб’ём вады ў возеры 0,27[1] км³. Плошча вадазбору 20 100[2] км². У жыўленні пераважае снегавое. Замярзае возера ў канцы кастрычніка — лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку — пачатку мая. Возера эўтрофнае[1]. У Малыя Чаны ўпадае рака Чулым. Пратокай злучаецца з возерам Чаны.

Каля возера знаходзяцца населеныя пункты Гарадзішча, Шырокая Кур’я, Гарнасталіха[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л Измайлова А. В. Малые Чаны // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. а б Озеро Мал. Чаны (руск.)  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
  3. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 755. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Малые Чаны // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]