Мальгі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Мальгі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 20 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236832051
Мальгі на карце Беларусі ±
Мальгі (Беларусь)
Мальгі
Мальгі (Гродзенская вобласць)
Мальгі

Мальгі́[1] (трансліт.: Maĺhi, руск.: Мольги) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Падымным тарыфе 1775 г. у Лідскай парафіі згадваецца вёска Мальгі паноў Альшэўскіх — 14 дымоў. У воапісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. у лідскай парафіі згаданы Мальгі, вёска пана Альшэўскага, падстолія Лідскага.

З 1795 — у Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы.

З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Крупаўскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]