Марк Фурый Бібакул

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Марк Фурый БІБАКУЛ (лац.: Marcus Furius Bibaculus; нар. 103 да н.э.) — рымскі паэт-неатэрык. Па звестках Гераніма Стрыдонскага нарадзіўся ў Крэмоне і, імаверна, пражыў доўгае жыццё. Ад ягоных твораў засталіся нешматлікія ўрыўкі.

Часам Марка Фурыя Бібакула прапануецца атаясняць з Фурыем з вершаў Катула, аднак адзінага меркавання на гэты конт няма.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Марк Фурый больш вядомы дзякуючы сваім эпіграмам, у прыватнасці і палітычнага зместу — на Цэзара і Актавіяна, а таксама іх прыхільнікаў.

Таксама ў яго ёсць твор напісана прозай. Гэта зборнік, які носіць назву "Літаратурныя творы". На жаль, практычна нічога з творчасці Бібакула не дайшло да нашых дзён. У асноўным пра іх вядома з творчасці Катула.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Franz Skutsch: Furius 37). In: Paulys Realencyclopädie der classischen Altertumswissenschaft (RE). Band VII,1, Stuttgart 1910, Sp. 320–322.