Маскоўская Хельсінкская група
| Маскоўская Хельсінкская група | |
| Файл:Moscow Helsinki Group.jpg | |
| Тып | |
|---|---|
| Год заснавання | |
| Заснавальнікі |
11 праваабаронцаў на чале з Юрыем Арловым |
| Сфера дзейнасці |
Праваабарончая дзейнасць, каардынацыя праваабарончых арганізацый ў Расіі |
| Колькасць членаў |
21 |
| Вэб-сайт | |
Маскоўская Хельсінкская група (МХГ, Маскоўская група па садзейнічанню выканання Хельсінкскіх пагадненняў, іншыя назвы — Грамадская група па садзейнічанню выканання Хельсінкскіх пагадненняў у СССР, Маскоўская група «Хельсінкі») — старэйшая з дзейнічаючых у Расіі праваабарончых арганізацый. Аб стварэнні арганізацыі было аб'яўлена на радзе праваабаронцаў, якая адбылася 12 мая 1976 года на кватэры акадэміка А. Сахарава.[1]. Арганізатарам і першым кіраўніком МХГ быў савецкі фізік і дысідэнт Юрый Арлоў.
Арганізацыя атрымала сваю назву ад Хельсінкскіх пагадненняў, якія ў жніўні 1975 г. падпісалі СССР, ЗША і шэраг еўрапейскіх дзяржаў. Сярод іншага, Хельсінкскія пагадненні абавязывалі дзяржавы-ўдзельніцы прытрымлівацца адзіных стандартаў абароны правоў чалавека. У савецкіх газетах былі апублікаваны палажэнні гэтага дагавору, што дала права дысідэнтам СССР дабівацца ад савецкай улады шанавання правоў грамадзян сваей краіны і выканання абавязкаў перад падпісанымі пагадненнямі. Па ўсей краіне ўзніклі Хельсінкскія камітэты альбо групы, сярод іх - МХГ.
МХГ актыўна дзейнічала і супрацоўнічала з іншымі праваабарончымі групамі СССР з 1976 па 1982 гг., калі дзейнасць арганізацыі была прыпынена. За гэты час сілавыя структуры СССР]] арыштавалі і асудзілі 8 удзельнікаў групы, 6 былі вымушаны пакінуць краіну, а 3 аб'явілі аб прыпыненні дзейнасці МХГ[2].[3] . У 1989 г. Маскоўская Хельсінкская група аднавіла сваю дзейнасць і працягвае яе да сенняшняй пары. З'яўляецца членам Міжнароднай Хельсінкскай Федэрацыі па правам чалавека.
Найбольш яскравыя моманты праваабарончай дзейнасці МХГ [правіць]
1977 г. Стварэнне Рабочай Камісіі па расследаванню выкарыстання псіхіятрыі ў палітычных мэтах[4], якая выкрывала шматлікія выпадкі ізаляцыі ў савецкіх псіхіятрычных клініках дысідэнтаў і вернікаў і адпраўляла інфармацыю аб гэтым праваабарончым і кіруючым колам заходніх краін-удзельніц Хельсінкскіх пагадненняў.
2003 г. Выступленне супраць нападу на Ірак з боку кааліцыі Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў. Кіраўнік арганізацыі Л. Аляксеява і кіраўнік аб'яднання "Мемарыял" А. Раглінскі пішуць лісты паслам Вялікабрытаніі і ЗША, у якіх заяўляюць, што выступленне супраць Ірака гэтых краін падрывае асновы міжнароднага права і сусватнага правапарадку [5][6].
2009 г. Правядзенне і публікацыя комплекснага даследвання палажэння сэксуальных меньшасцяў у Расіі і фактаў парушэння іх правоў[7][8].
Спасылкі па дзейнасці МХГ і іншых Хельсінкскіх арганізацый [правіць]
- Сайт Маскоўскай Хельсінкскай групы
- Гісторыя Маскоўскай Хельсінкскай групы
- Прыклад самвыдатаўскага дакумента МХГ
- Архіў дакументаў МХГ
- Архіў КДБ на Андрэя Сахарава, The KGB File of Andrei Sakharov. (edited by Joshua Rubenstein and Alexander Gribanov) (копіі арыгіналаў і іх пераклады на англійскую)
- Сайт Беларускага Хельсінкскага камітэту
- Сайт Міжнароднай Хельсінкскай фэдэрацыі
Зноскі
- ↑ Об образовании общественной группы содействия выполнению Хельсинкских соглашений в СССР
- ↑ [ http://www.memo.ru/history/diss/books/grightml/ Григоренко П. Г. В подполье можно встретить только крыс. М.: "Звенья", 1997]
- ↑ Документ № 195, О ПРЕКРАЩЕНИИ РАБОТЫ МОСКОВСКОЙ ГРУППЫ «ХЕЛЬСИНКИ»
- ↑ Lymanov K. Working committee against psychiatric abuse for political purposes
- ↑ 2Письмо «Мемориала» и Московской Хельсинкской группы к послу США, 2 апреля 2003
- ↑ Письмо «Мемориала» и Московской Хельсинкской группы к послу Великобритании, 2 апреля 2003
- ↑ Доклад «Положение лесбиянок, геев, бисексуалов, трансгендеров в Российской Федерации» на сайте МХГ
- ↑ Доклад «Положение лесбиянок, геев, бисексуалов, трансгендеров в Российской Федерации» на сайте Российской ЛГБТ-сети
