Масіма Луонга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Масіма Луонга
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Масіма Коры Луонга
Нарадзіўся 25 верасня 1992(1992-09-25)[1][2][…] (31 год)
Грамадзянства  Аўстралія
Рост 176 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Іпсвіч Таўн
Нумар 25
Маладзёжныя клубы
2004—2010 Аўстралія Лейхарт Тайгерс
2011 Англія Тотэнхэм Хотспур
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2013 Англія Тотэнхэм Хотспур 0 (0)
2012   Англія Іпсвіч Таўн 9 (0)
2013   Англія Суіндан Таўн 12 (3)
2013—2015 Англія Суіндан Таўн 76 (10)
2015—2019 Англія Куінз Парк Рэйнджэрс 145 (10)
2019—2022 Англія Шэфілд Уэнсдэй 64 (4)
2022—2023 Англія Мідлсбра 0 (0)
2023— Англія Іпсвіч Таўн
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Аўстралія Аўстралія (да 20) 2 (0)
2014—2019 Аўстралія Аўстралія 42 (6)
Узнагароды і медалі
Кубкі Азіі
Золата Аўстралія 2015
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Масіма Луонга (англ.: Massimo Luongo; нар. 25 верасня 1992, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Іпсвіч Таўн». Ігрок нацыянальнай зборнай Аўстраліі (2014—2019).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Сіднеі. У футбол пачаў гуляць у прыватнай каталічнай школе. У 2011 годзе падпісаў дагавор з англійскім клубам «Тотэнхэм Хотспур», дзе выступаў за акадэмію клубу. З 2012 па 2013 гады знаходзіўся ў арэндах у клубах «Іпсвіч Таўн», а потым «Суіндан Таўн». Апошні з клубаў выкупіў правы на іграка 31 жніўня 2013 года. Клуб заплаціў кампенсацыю «Тотэнхэму» ў памеры 400 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

28 мая 2015 года Луонга разам з аднаклубнікам Бенам Глэдвінам перайшоў у «Куінз Парк Рэйнджэрс». Абодва іграка падпісалі трохгадовыя кантракты.

У жніўні 2019 года стаў іграком «Шэфілд Уэнсдэй». Застаўся ў камандзе пасля таго, як у 2021 годзе ён выбыў у Лігу 1, аднак па заканчэнні сезона 2021/22 пакінуў клуб. У верасні 2022 года далучыўся да «Мідлсбра», а ў студзені 2023 года перабраўся ў «Іпсвіч Таўн».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Праз сваё паходжанне Масіма мог выступаць за зборныя Італіі, праз бацьку, і Інданезіі, праз маці. У 2011 годзе выступаў за моладзевую зборную Аўстраліі, а ў сакавіку 2014 года дэбютаваў за зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора, які скончыўся для аўстралійцаў паражэннем з лікам 3:4.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралія:

Зноскі

  1. Massimo Luongo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Massimo Luongo // FBref.com