Маўзалей
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мадэль, рэканструкцыя Галікарнаскага маўзалея — аднаго з сямі цудаў свету
Маўзалей (лац.: mausoleum — ад стар.-грэч. Μαυσωλει̃ον; на Усходзе: перс. مزار — мазар) манумент, пахавальнае збудаванне, што ўключае ў сябе камеру з астанкамі памерлага, і часам памінальны зал. Названы паводле раскошнай магільніцы карыйскага цара Маўсола ў горадзе Галікарнас (каля сучаснага горада Бадрум у Турцыі). Маўзалеі атрымалі шырокае распаўсюджанне ў Старажытным Рыме, ісламскіх краінах, будуюцца і ў цяперашні час (маўзалеі Леніна, Атацюрка, Н. І. Пірагова і г.д.).