Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне»
Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне» | |
---|---|
Тып | медаль |
Каму ўручаецца | беларусам-прыхільнікам БЦР |
Падставы ўзнагароджання | удзел у збройным змаганні за дзяржаўную незалежнасць Беларускай Рэспублікі |
Дата заснавання | 10 кастрычніка 1976 года |
Статус | не ўручаецца |
Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне» — узнагарода, зацверджаная Прэзідэнтам БЦР Радаславым Астроўскім да 30-годдзя знаходжання БЦР у ЗША.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
10 кастрычніка (паводле Ціта Мазырца 10—14 кастрычніка) 1976 года за тыдзень да сваёй смерці Радаслаў Астроўскі зацвердзіў тры ўзнагароды БКА. Трэцяй з іх, паводле парадку ў пераліку, быў Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне».
Усе тры ўзнагароды прызначаліся для ўзнагароджання беларусаў з шэрагу прыхільнікаў Беларускай цэнтральнай рады на эміграцыі. Разам тымі медалямі выдаваліся дыпломы. Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне» прызначаўся для «ўдзельнікаў збройнага змагання за дзяржаўную незалежнасць Беларускай Рэспублікі».
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Медаль меў жоўтую стужку, у цэнтры круглага знаку змяшчаўся шчыт з выявай шасціканцовага крыжа і англамоўным надпісам «B. V. in exile» (B. V. — Belarusian Veterans, беларускія ветэраны), а па канце — дзве лаўровыя галінкі і тры зоркі ўверсе. На адваротным баку надпіс у 5 радкоў: «Беларускія вэтэраны на чужыне БЦР». Вырабляўся медаль з бронзы.
Артэфакты[правіць | правіць зыходнік]
- Асобнік медаля «Беларускія Вэтэраны на Чужыне» захоўваецца ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Значкі, жэтоны, медалі
- Мазырэц Ц. Узнагароды Беларусі // Спадчына № 5, 1992. — С. 38-41; № 1, 1993. — С. 53-56.