Медаль Свабоды (ЗША)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль Свабоды
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна
Тып узнагарода
Кім уручаецца Прэзідэнт ЗША, дзяржаўны сакратар ЗША, Ваенны міністр ЗША і міністр ваенна-марскіх сіл ЗША[d]
Дата заснавання 1945
Статус не ўручаецца
Старэйшая медаль «За заслугі»[d]

Медаль Свабоды (англ.: Medal of Freedom) — грамадзянскі медаль Злучаных Штатаў Амерыкі, заснаваны прэзідэнтам Гары Трумэнам у 1946 годзе для ўзнагароджання ўсіх грамадзян, якія аказалі дапамогу Злучаным Штатам Амерыкі і іх саюзнікам у пераможным завяршэнні Другой сусветнай вайны. Узнагароджанне дэ-юрэ ажыццяўляў Дзяржаўны сакратар ЗША, Ваенны міністр ЗША або Міністр ваенна-марскіх сіл ЗША, аднак дакладна вядома, што ўзнагароды ўручалі і прэзідэнты ЗША Дуайт Эйзенхаўэр і Джон Кенэдзі[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Медаль уяўляе сабой бронзавы дыск, на аверсе якога намаляваны накіраваны налева (ад гледача) профіль чалавека з галаўным уборам, вонкава нагадвае белагаловага арлана, упрыгожанага зоркамі; у ніжняй частцы дыска напісана загалоўнымі літарамі FREEDOM. На рэверсе медаля намаляваны Звон Свабоды, вакол якога вялікімі літарамі напісана UNITED STATES OF AMERICA. Стужка медаля — чырвоная з чатырма тонкімі белымі палосамі.

Згодна з загадам № 9586, якім быў заснаваны медаль, узнагароджанне аднаго чалавека можа адбывацца толькі адзін раз, але за істотны акт, які дапамог завяршыць вайну і быў удастоены ўзнагароджання медалём[2]. Для зручнасці былі ўведзеныя планкі з бронзавай, сярэбранай і залатой пальмавымі галінамі. Дастаткова шмат грамадзян замежных дзяржаў былі ўзнагароджаны гэтым медалём, аб узнагароджанні амерыканскіх грамадзян звестак няма[3][4].

З 22 лютага 1963 года замест гэтага медаля грамадзянам стаў прысуджацца Прэзідэнцкі медаль Свабоды[5].

Зноскі

  1. Peters, Gerhard; Woolley, John T.. Interview With the President Responses to Written Questions Submitted by the EFE Spanish News Agency. The American Presidency Project. University of California, Santa Barbara (24 чэрвеня 1980). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2016. Праверана 24 June 2015.
  2. Executive Orders Harry S. Truman 1945-1953. Trumanlibrary.org. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2011.
  3. The OMSA Medal Database - WWII Medal of Freedom. OMSA (21 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2011. Праверана 15 лістапада 2011.
  4. The OMSA Medal Database - Medal of Freedom with Gold Palm. OMSA. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2011. Праверана 15 лістапада 2011.
  5. Kennedy, John F.. The Presidential Medal of Freedom. Executive Order 11085. United States Government (22 лютага 1963). — «The Medal of Freedom is hereby reestablished as the Presidential Medal of Freedom, with accompanying ribbons and appurtenances.»  Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2017. Праверана 24 June 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]