Мейнуцкі ірландскі нацыянальны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мейнуцкі ірландскі нацыянальны ўніверсітэт
ірл.: Ollscoil na hÉireann Mhá Nuad
Арыгінальная назва ірл.: Ollscoil na hÉireann Mhá Nuad
Міжнародная назва англ.: National University of Ireland, Maynooth
Заснаваны 1795
Год рэарганізацыі 2014
Студэнты 12 100[1]
Размяшчэнне Мейнут
Сайт maynoothuniversity.ie
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мейнуцкі ірландскі нацыянальны ўніверсітэт (ірл.: Ollscoil na hÉireann Mhá Nuad) — ірландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мейнут.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта быў самы малады ўніверсітэт Ірландыі да таго часу, пакуль у 2019 годзе не быў створаны Дублінскі тэхналагічны ўніверсітэт. Мейнуцкі ўніверсітэт таксама з’яўляецца адзіным універсітэцкім горадам у Ірландыі, усе астатнія універсітэты знаходзяцца ў звычайных гарадах. Універсітэт складаецца з двух кампусаў: старэйшага паўднёвага кампуса з будынкамі ХІХ стагоддзя, агульных з Каледжам Святога Патрыка, і сучаснага паўночнага кампуса. З больш чым 12 000 студэнтаў, якія ў ім навучаюцца, і больш чым 900 супрацоўнікамі з больш чым 20 краін свету, гэта самы маленькі, але найбольш хутка растучы ўніверсітэт Ірландыі. У 2009 годзе ўніверсітэт быў занесены ў спіс 500 найлепшых універсітэтаў у сусветным рэйтынгу універсітэтаў «Times Higher Education-QS». Сусветны рэйтынг універсітэтаў QS за 2012 год паставіў яго на 501—550 месцы ва ўсім свеце, але ўніверсітэт заняў 701—750 месцы ў рэйтынгу «QS World University Rankings» 2019 года. У 2008 годзе ён быў названы газетай Sunday Times універсітэтам года. У 2011 годзе ўніверсітэт стаў першай і адзінай установай за межамі Паўночнай Амерыкі, якая была ўключана ў «Прынстанскі агляд найлепшых каледжаў».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]