Метрапалітэн Лімы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Метрапалітэн Лімы
Інфармацыя
Краіна Сцяг Перу Перу
Горад Ліма
Дата адкрыцця 18 студзеня 2003 года
Даўжыня ліній 21,48 км
Колькасць станцый 16
Колькасць ліній 1
Схема ліній
Center


Метрапалітэн Лімы - сістэма ліній метрапалітэна сталіцы і найбуйнейшага горада Перу - Лімы. Сістэма мае адну лінію метро цалкам у віядуку і перасякае амаль 10 раёнаў горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1972-73 гг. група METROLIMA распрацоўвае праект для масавай перавозкі пасажыраў горада Лімы. Гэты праект быў зацверджаны ўрадам Перу ў 1974 годзе. Фінансаванне для праекта было знойдзена, аднак, з-за раптоўнай хваробы прэзідэнта Веласка і міжнародных эканамічных крызісаў не ўдалося адшукаць неабходных 317 млн. долараў ЗША.

У 1986 годзе ствараецца незалежная ўстанова па рэалізацыі праекту масавага чыгуначнага транспарту ў Ліме і Кальяа. Першымі крокамі дадзенай установы было забеспячэнне транспартнымі сродкамі, а таксама будаўніцтва шляхоў. Для гэтага быў заключаны кантракт з кампаніяй Tralima Partnership на будаўніцтва першай секцыі Лініі 1, якая была запушчана толькі ў пачатку XXI стагоддзя. 28 красавіка 1990 года, за тры месяцы да заканчэння ўлады прэзідэнт Алан Гарсія адсвяткаваў адкрыццё лініі, нягледзячы на тое, што праца на ей была не скончана.

З 11 ліпеня 2001 года да верасня 2002 г. метрапалітэн працуе ў бясплатным рэжыме. У гэты перыяд ён працуе па буднях з 7:00 да 14:00, а ў выхадныя і святочныя дні з 10:00 да 17:00. Такі тэставы запуск дазволіў адначасова правесці тэхнічнае абслугоўванне і адрэгуляваць сістэму, а таксама вывучыць попыт на гэты від транспарту і атрымаць вопыт яго выкарыстання. 18 студзеня 2003 года пачынаюцца камерцыйныя перавозкі ў бесперапынным рэжыме, а станцыя Atocongo становіцца найважнейшым пунктам перасадкі на аўтобусныя маршруты, якія пакрываюць увесь горад.

У 2009 годзе ўрад Перу выдаткаваў 300 млн долараў ЗША на развіццё метрапалітэна. 18 жніўня 2009 года сумеснае прадпрыемства Consorcio Tren Eléctrico Lima выйграла конкурсную заяўку на заканчэнне будаўніцтва Лініі 1. Праца пачалася 2 сакавіка 2010 г. 11 ліпеня 2011 прэзідэнт Алан Гарсія адкрыў другі этап Лініі 1 ад Villa el Salvador да цэнтра Лімы. У цяперашні час лінія знаходзіцца ў перыядзе тэсціравання, і будзе цалкам функцыяваць паміж вераснем і кастрычнікам 2011 года.

Спіс станцый першай лініі метро[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя Villa el Salvador за 2 дні да адкрыцця
Станцыя La Cultura

На цяперашні час уключае 16 станцый:

  • Villa El Salvador
  • El Sol
  • Pumacahua
  • Villa María
  • Miguel Iglesias
  • San Juan
  • Atocongo
  • Jorge Chávez
  • Ayacucho
  • Los Cabitos
  • Primavera
  • San Borja Sur
  • La Cultura
  • Nicolás Arriola
  • Gamarra
  • Intermodal Grau

Планы па развіцці метрапалітэна[правіць | правіць зыходнік]

Карта сеткі метрапалітэна, прапанаваная Генеральным планам

Прапанавая Генеральным планам гарадскога транспарту сетка метрапалітэна распрацавана ў 2005 годзе пры фінансавай падтрымцы Японскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва (JICA) і мае ў плане 7 ліній, якія будуць ахопліваць усе раёны Лімы і Кальяа. Згодна з планам лініі павінны злучыць наступныя раёны:

  • Лінія 1 (Поўдзень-Поўнач) З Villa El Salvador да San Juan de Lurigancho.
  • Лінія 2 (Усход-Захад) З Lurigancho-Chosica да Callao (Кальяа).
  • Лінія 3 (Усход-Захад) З Ate-Vitarte да Callao (Кальяа).
  • Лінія 4 (Поўдзень-Поўнач) З San Miguel да Carabayllo.
  • Лінія 5 (Поўдзень-Поўнач) З San Juan de Miraflores да Ancón.
  • Лінія 6 (Усход-Захад) З Ate-Vitarte да Bellavista
  • Лінія 7 (Поўдзень-Поўнач) З Comas да Chorrillos.

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]