Перу

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
República del Perú

Рэспубліка Перу

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: "Firme y Feliz Por La Unión"

геаграфічнае месцазнаходжанне
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: Іспанская
сталіца: Ліма
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы:
плошча: 1,285,216 км²
насельніцтва: 27,968,000 2005
шчыльнасць насельніцтва: 22 жых./км²
грашовая адзінка:
часавы пояс:
гімн: "Somos libres, seámoslo siempre"
нумарныя знакі аўтамабіляў:
дамен у Інтэрнеце: .pe
міжнародны тэлефонны код: +51
карта

ПЕРУ — краіна ў Паўднёвай Амерыцы. Тэрыторыя – 1285,2 тыс. кв. км, насельніцтва – 27 млн. чалавек, сталіца – г. Ліма (каля 8 млн. жыхароў), дзяржаўныя мовы – іспанскі, кечуа. Асноўная рэлігія – каталіцызм. Нацыянальнае свята – 28 ліпеня – Дзень незалежнасці (1821). Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне: 12 рэгіёнаў, якія ўключаюць 24 дэпартаменты, і адна самастойная правінцыя – Кальяа.

Главой дзяржавы і вярхоўным галоўнакамандуючым з'яўляецца прэзідэнт, абіраны прамым таемным галасаваннем на 5 гадоў не больш двух тэрмінаў запар. З 28 ліпеня 2006 – лідэр левацэнтрысцкай Перуанскай апрыстскай партыі (АПРА) Алан Гарсія Перэс, які ўжо абіраўся на гэты пост у 1985. Прэзідэнт прызначае старшыню Савета Міністраў і іншых членаў кабінета ўраду Перу.

Вышэйшы заканадаўчы орган краіны – аднапалатны Кангрэс Рэспублікі, які складаецца з 120 дэпутатаў, абіраных тэрмінам на 5 гадоў. З 27 ліпеня 2007 Старшынёй Кангрэса з'яўляецца Луіс Гансалес Пасада.

Асноўныя палітычныя партыі і арганізацыі: АПРА, «Саюз за Перу», «Нацыянальнае адзінства», «Народнае дзеянне», «Альянс за будучыню» (прыхільнікі экс-прэзідэнта А. Фухіморы) і Прафсаюзная канфедэрацыя працаўнікоў Перу.

Перу ў ліку дзяржаў, якія развіваюцца. Аснову нацыянальнай эканомікі складаюць гарнарудная прамысловасць, сельская гаспадарка і рыбалоўства. Краіна займае першае месца ў свеце па экспарце рыбнай мукі, уваходзіць у першую дзесятку сусветных вытворцаў і экспарцёраў вісмуту, вальфраму, волава, тэлурыя, цынку, медзі, свінцу, серабра, індыю, селену, ртуці, малібдэну, кадмію, золата. Артыкуламі перуанскага экспарту з'яўляюцца таксама кава, воўна, бавоўна, тэкстыль, морапрадукты. Увозяцца машыны і абсталяванне, прамысловая сыравіна, спажывецкія тавары.

Пяру валодае вялікім энергетычным патэнцыялам, галоўным вобразам гідраэнергарэсурсамі. Паспяхова развіваецца індустрыя турызму.

У 2006 аб'ём ВУП у параўнанні з мінулым годам павялічыўся на 7,5% і склаў 72 млрд. дол., прыбытак на душу насельніцтва – 2580 дол. Узровень інфляцыі – меней 2%. Узровень беспрацоўя – 8,5%, дзяржаўны доўг – 28 млрд. дол., золатавалютныя запасы – 17,8 млрд. дол.. Аб'ём знешнегандлёвага абарачэння ў 2006 склаў 38,1 млрд. дол. (у 2005 – 29,8 млрд. дол.), у т.л. экспарт – 23,5 млрд. дол. (у 2005 – 17,0 млрд. дол.).

Знешнеэканамічныя сувязі Перу досыць дыверсіфікаваныя. Асноўныя гандлёвыя партнёры: ЗША, ЕС (найболей моцныя пазіцыі традыцыйна ў Іспаніі), дзяржавы Лацінскай Амерыкі, а таксама Кітай і Японія.

У міжнародных справах Пяру выступае за ўмацаванне ролі ААН, рашэнне любых спрэчак і канфліктаў паміж дзяржавамі на аснове агульнапрынятых норм міжнароднага права, рознабаковае міжнароднае супрацоўніцтва, у тым ліку ў барацьбе з такімі выклікамі сучаснасці, як міжнародны тэрарызм, наркабізнес і арганізаваная злачыннасць. З аналагічных пазіцый Перу выступае і ў Савеце Бяспецы ААН, несталым членам якога краіна абраная на перыяд 2006-2007.

Цяперашняе кіраўніцтва краіны надае значную ўвагу стварэнню спрыяльных знешніх умоў для эканамічнага развіцця, інтэграцыі Перу ў сусветную гаспадарку, падтрыманню ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязяў са ўсімі дзяржавамі свету, забеспячэнню прытоку замежных інвестыцый і фінансавай дапамогі.