Культура

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Марк Порцый Катон Старэйшы (234—149 г. да н.э), слова cultura упершыню сустракаецца ў яго трактаце пра земляробства De Agri Cultura (каля 160 г. да н.э.)

Культура (ад лац. cultura — урабланне, апрацоўка, выхаванне, шанаванне) — цэласная, сістэмна арганізаваная сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцяў (культурных каштоўнасцяў), створаных чалавецтвам у працэсе яго гістарычнага развіцця і спрыяючых нармальнаму, шчасліваму жыццю чалавека.

Вывучэннем феномену займаецца культуралогія. Налічваецца не меней за 250[1] вызначэнняў паняцця культуры. Такая шматзначнасць абумоўліваецца не толькі складанасцю з'явы, але і шматлікасцю падыходаў да яе разгляду. Апроч таго, феномен культуры спарадзіў у працэсе развіцця мноства даччыных феноменаў, азначаных такім самым тэрмінам, як заходняя культура, культура народа, нацыянальная культура, класавая культура, культура харчавання, фізічная культура, некаторыя з якіх выходзяць за рамкі прадмета культуралогіі, як, напрыклад, асабістая культура.

Галоўная рыса ўсякай наогул культуры — яе штучнасць, створанасць чалавекам, у выніку чаго культура, як такая, процістаіць дзікай прыродзе. Апроч гэтага, культура ствараецца чалавекам не проста як жывой, дзейнай істотай, а як істотай мыслячай, духоўнай, інфармацыйнай, што надае культуры яшчэ адну важную рысу — семантыку культуры (або духоўнасць у найшырэйшым яе разуменні).

З асноўных рысаў культуры вынікаюць дзве найбольш распаўсюджаныя канцэпцыі разгляду яе: дзейнасная і семіятычная (тэарэтыка-інфармацыйная). Гэтыя падыходы не выключаюць адзін аднаго, хоць нярэдка і проціпастаўляліся ў мінулым. Найважнейшай канцэпцыяй разгляду культуры лічыцца каштоўнасная (аксіялагічная) канцэпцыя, г.зн. разуменне культуры як пэўнай каштоўнасці, што дазваляе перадаваь унтурнаую структуру, будову культуры, у той час, як дзейнасная канцэпцыя акрэслівае толькі вонкавыя межы культуры.

Сярод прадстаўнікоў заходняй грамадскай думкі ХХ ст. найбольш значныя і ўплывовыя даследванні праблем культуры зрабілі:

Зноскі

  1. Пд. культуролагаў Ч. Клакхана і А. Крэбера.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крукоўскі М. І. Філасофія культуры: уводзіны ў тэарэтычную культуралогію: Вучэб. дапам. — Мн.: Універсітэцкае, 2000. — 192 с. ISBN 985-09-0363-5. С.17—19.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіслоўнікі