Камунікацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Зносіны пасродкам мовы і жэстаў

Камунікацыя — працэс перадачы звестак ад адной істоты да іншай. З'яўляецца знакаваапасродкаванымі ўзаемінамі паміж прынамсі двума дзейнікамі, якія падзяляюць набор знакаў і правілы іх распазнання. Камунікацыя взначаецца «вусным, пісьмовым або іншым знакавым паведамленнем або абменам думкамі, меркаваннямі або іншымі звесткамі». Працэч суправаджаецца складаннем, накіраваннем і паведамленнем звестак адпраўніком атрымальніку праз выкарыстанне адпаведнага сродку. Пасля распазнання паслання атрымальнік устанаўлівае з адпраўніком зваротную сувязь. Усе іх праявы вымагаюць наяўнасці адпраўніка, паслання і будучага атрымальніка. Аднак для іх ажыццяўлення не патрабуецца прысутнасць атрымальніка ў часе сувязі або ўсведамленне ім намера адпраўніка перадаць паведамленне. Усе ўдзельнікі мусяць мець агульнае поле ўзаемадзеяння. Вуснымі сродкамі ёсць прамова, песня і адценне голасу. Калямоўнымі — рухі цела, дакрананне, зрокавы кантакт, малюнак, пісьмо і музыка.