Морква пасяўная

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Морква пасяўная
Сарты морквы з рознай афарбоўкай караняплодаў
Сарты морквы з рознай афарбоўкай караняплодаў
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Daucus carota subsp. sativus (Hoffm.) Arcang.

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
GRIN   446682

Морква пасяўная (Daucus sativus) — кветкавая расліна сямейства парасонавых. Адна з асноўных агароднінных раслін, вырошчваецца таксама на корм.

Біялагічныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Двухгадовая расліна з патоўшчаным сакавітым караняплодам аранжавага, жоўтага, белага, ружовага ці фіялетавага колеру. Караняплод бывае верацёнападобны, цыліндрычны, у некаторых сартоў пакарочаны, амаль шарападобны. Мае ў сабе да 8-12 % сухога рэчыва, да 6-8 % цукроў, да 9-12 мг% караціну (сутачная патрэба чалавека ў караціне 1,5 мг), а таксама калій, мікраэлементы — бор і ёд.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Морква — холадаўстойлівая расліна. Насенне пачынае прарастаць пры тэмпературы 3-4 °C, усходы паяўляюцца на 10-15-ы дзень пасля іх сяўбы, у халоднае і засушлівае надвор'е — на 25-30-ы, выносяць замаразкі да −3 −4 °C. Невысокія патрабаванні да цяпла ствараюць умовы для падзімовай і вельмі ранняй сяўбы яе вясной. Патрабавальная да вільгаці, асабліва ў час прарастання насення і ў пачатку росту. Найбольш падыходзяць для вырошчвання морквы супясчаныя, лёгкія сугліністыя глебы; самыя высокія ўраджаі дае на акультураных тарфяна-балотных і поймавых глебах, горш расце на цяжкіх гліністых. Лепшыя папярэднікі — агуркі, капуста, памідоры, цыбуля. Моркву трэба размяшчаць на 2-3-і год пасля ўнясення арганічных угнаенняў. Эфектыўнае ўнясенне мінеральных угнаенняў (аміячнай салетры, простага суперфасфату, хлорыстага калію), на бедных глебах — торфу, перагною або попелу.

Высяваюць у вільготную глебу на глыбіню 1-2 см, на лёгкіх глебах, якія хутка перасыхаюць, да 3 см, стужачным спосабам з адлегласцю паміж стужкамі 35-45 см, паміж радамі 18-20 см. У працэсе росту моркву прарэджваюць, пакідаючы адлегласць паміж раслінамі 2,5-3 см. Убіраюць моркву да надыходу маразоў.

Спажыванне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая, харчовая, кармавая, меданосная расліна. Морква каштоўная сваімі пажыўнымі, смакавымі, дыетычнымі і іншымі якасцямі, лёгка засвойваецца арганізмам, аказвае рэгулюючае дзеянне на працэс абмену рэчываў. Дзякуючы вялікай колькасці караціну (правітаміну А) морква спрыяе добраму росту дзяцей. Сок морквы дабратворна ўплывае на арганізм пры прастудных захворваннях. Свежай кашкай або сокам з морквы ў народнай медыцыне лечаць абмаражэнні, апёкі, гнойныя раны, язвы. Штодзённае спажыванне морквы павышае ўстойлівасць арганізма да інфекцыйных захворванняў. Яе выкарыстоўваюць у дыетхарчаванні пры захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, печані, нырак, але не рэкамендуюць ужываць пры абвастрэнні язвавай хваробы і энтэрытах. 3 насення морквы атрымліваюць экстракт са спазмалітычным і сасударасшыральным дзеяннем (даўкарын), які па прызначэнні ўрача ўжываюць пры хранічнай каранарнай недастатковасці.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Переднев В. Как вырастить и сохранить морковь. Мн., 1986;
  • Переднев В., Макаревич А. Морковь на грядке, на столе и в народной медицине. Мн., 1998.