Мост Альма
| Мост Альма | |
| Афіцыйная назва |
фр.: Pont de l'Alma |
|---|---|
| Вобласць прымянення |
аўтамабільны |
| Перасякае | |
| Месца размяшчэння | |
| Канструкцыя маста | |
| Тып канструкцыі | |
| Агульная даўжыня |
153 м |
| Шырыня маста |
42 м |
| Адкрыццё |
1856 |
|
|
|
| Мост Альма на ВікіСховішчы | |
Мост Альма (Pont de l’Alma) — 150-метровы арачны мост праз Сену ў Парыжы, названы ў гонар перамогі французаў над рускімі ў Альмінскай бітве Крымскай вайны. Ён быў адкрыты каля плошчы Альма імператарам Напалеонам III 2 красавіка 1856 года, а да Сусветнай выставы 1900 года яго даўжыня павялічылася ўдвая за конт прыбудовы пешаходнага мастка.
Кожную з чатырох асноў маста некалі ўпрыгожвала статуя ваеннага — зуава, грэнадзёра, артылерыста і пехацінца. Гэтыя статуі былі зручныя для вызначэння ўзроўню Сены: калі вада пакрывала ступні ног зуава, доступ публікі да ракі перакрывала паліцыя, а калі вада даходзіла да ўзроўню бёдраў — зачынялася рачная навігацыя.
У 1970-74 гг. старадаўні мост быў заменены на сучасны з мэтай пашырэння для патрэб дарожнага руху. У цяперашні час з чатырох статуй на мосце захавалася толькі фігура зуава. Астатнія былі вывезеныя за межы Парыжа: напрыклад, «Пехацінец» стаіць у венсенскім форце Гравель.
Цікавыя факты [правіць]
- Атрымаўшы адмову ў выстаўленні сваіх палотнаў на афіцыйным Салоне, мастак Эдуар Манэ збудаваў для іх экспанавання барак ля маста Альма.
- Ля ўезда на мост ў 1989 г. была ўстаноўлена копія полымя факела статуі Свабоды, вядомая пад назвай «Полымя свабоды». Пасля таго, як ў тунэлі ля маста Альма загінула англійская прынцэса Дыяна, гэтая скульптурная кампазіцыя была пераасэнсавана як помнік у яе гонар.