Мухамор пантэрны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мухамор пантэрны
Amanita pantherina Belarus.jpg
Мухамор пантэрны ў Слаўгарадзе
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amanita pantherina (DC.) Krombh. 1846

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   67721
EOL   1029661
MB   156565
Toxic.png

Мухамор пантэрны[1] (Amanita pantherina) — грыб роду Мухамор (Amanita) сямейства Amanitaceae.
Навуковыя сінонімы[2]:

  • Agaricus pantherinus DC. 1815
  • Amanitaria pantherina (DC.) E.-J. Gilbert 1941
  • Agaricus pantherinus DC. 1815

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Капялюшык ∅ 4-12 см, шчыльная, спачатку паўсферычная, затым выпуклая і цалкам паднятая з тонкім рубчатым краем і (часам) невялікімі звісаючымі шматкамі, якія засталіся ад агульнага пакрывала. Скурка бураватага колеру, гладкая і бліскучая, пакрытая мноствам дробных белых шматкоў, лёгка аддзяляецца ад яе.

Мякаць белая, не мяняе свой колер на паветры, вадзяністая, далікатная, c непрыемным пахам і саладкаватым густам.

Пласцінкі частыя, белыя, не прырасталі да ножкі, часам з бураватымі плямамі ў старых грыбоў.

Ножка 4-12 см у вышыню, ∅ 1-1,5 см, белая, цыліндрычная, злёгку звужаная дагары, унізе клубнепадобна-пашыраная, полая, з белай прырослыя вольвай у выглядзе колцападобнага абадка, часам шматслаёвая. Паверхня ножкі злёгку варсістая. Кальцо, размешчанае вельмі нізка, вісячае, гладкае, крохкае, часам можа адсутнічаць.

Споравы парашок белы, споры 11×7,5 мкм, шырокаэліпсаідальныя.

Зменлівасць[правіць | правіць зыходнік]

Капялюшык бывае светла-бурага, карычняватага, аліўкава-бруднага і шараватага колеру.

Экалогія і распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Утварае мікарызу з многімі дрэвамі, сустракаецца ў іглічных, змешаных і шыракалістых лясах, часта пад хвояй, дубам, букам, аддае перавагу шчолачным глебам. Шырока распаўсюджаны ва ўмераным клімаце Паўночнага паўшар'я.

Сезон сярэдзіна ліпеня — канец верасня (масава ў жніўні і пачатку верасня).

Таксічнасць[правіць | правіць зыходнік]

Грыб моцна атрутны. Змяшчае як характэрныя для іншых атрутных мухамораў мускарын і мускарыдзін, так і скапаламін і гіасцыямін, якія сустракаюцца ў відах радоў Hyoscyamus, Дурнап'ян (Datura) і некаторых іншых атрутных раслінах.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Колас С. Мухамор // БелЭн у 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
  2. Таксанамія на сайце www.mycobank.org

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сержанина Г. И. Шляпочные грибы Белоруссии — Минск: Наука и техника, 1984.