Бук
| Бук | ||||||||||||||
Плады бука
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: |
Бук |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Fagus L., 1753 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Бук (Fagos) — род кветкавых раслін сямейства букавых.
Адрозніваецца 10 відаў. Пашыраны ў пазатрпічных абласцях Паўночнага паўшар'я. На Беларусі ў дзікарослым стане ў час кліматычнага оптымуму галацэну трапляўся бук лясны, або еўрапейскі.
Аднадольныя лістападныя дрэвы вышынёй да 50 м, дыяметрам ствала да 2-2,5 м, з густой амаль цыліндрычнай кронай і шэрай гладкай карой. Жывуць да 500 гадоў. Лісце элііптычнае, бліскучае. Кветкі дробныя, аднаполыя. Плады — трохгранныя арэхі.
Лесаўтваральныя (пераважна ў гарах), меліярацыйныя, дэкаратыўныя (некаторыя віды маюць садовыя формы), тэхнічныя (з драўніны вырабляюць мэблю, музычныя інструменты, фанеру і інш., атрымліваюць метылавы спірт, воцат), лекавыя, алейныя (плады даюць харчовы і тэхнічны алей), кармавыя і ядавітыя (плады маюць алкалоід фаіін) расліны.