Мікалай Іванавіч Бохан
Мікалай Іванавіч Бохан | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 чэрвеня 2017 (84 гады) |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікалай Іванавіч Бохан (25 снежня 1932, в. Карпавічы, Вілейскі раён, Мінская вобласць — 17 чэрвеня 2017) — беларускі спецыяліст у галіне аўтаматызацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук (1963), прафесар (1985).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1957).
Працаваў на Заходняй машынавыпрабавальнай станцыі (навуковы супрацоўнік), АН БССР (лабараторыя сельскагаспадарчага прымянення торфу, канструктар), Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (з 1967, інжынерна-тэхналагічны факультэт, кафедра тэхналогіі і тэхнічнага забеспячэння працэсаў перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, прафесар, вядучы навуковы супрацоўнік, у 1975—1978, 1999—2003 — загадчык кафедры, 1978—1988 — прарэктар па навуковай рабоце).
Памёр 17 чэрвеня 2017 года, пахаваны на радзіме.
Навуковыя інтарэсы: механізацыя і аўтаматызацыя працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці; сродкі аўтаматызацыі рамонту і аднаўлення сельскагаспадарчай тэхнікі; нетрадыцыйная энергетыка; аднаўляльныя крыніцы энергіі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Знакі «Выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі», «Вынаходнік СССР», медалі ВДНГ СССР і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Исследование резания торфа дисковыми фрезами и автоматического регулирования глубины фрезерования : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Н. И. Бохан. — Минск, 1963.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Бохан Мікалай Іванавіч / А. В. Нікіфараў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 354.
- Бохан Мікалай Іванавіч // Памяць : Вілейскі раён. — Мінск, 2003. — С. 568—569.
- Бохан Николай Иванович // На очередном рубеже : БГАТУ в биографиях работников и выпускников : к 55-летию университета : в 2 кн. ― Минск, 2009. — Кн 2. — С. 68.
- Нарадзіліся 25 снежня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце (1920—1940)
- Памерлі 17 чэрвеня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Пахаваныя ў Вілейскім раёне
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДАТУ
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «Вынаходнік СССР»
- Выдатнікі сацыялістычнай сельскай гаспадаркі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта