Мікалай Аляксандравіч Гамза
Мікалай Аляксандравіч Гамза | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 жніўня 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікалай Аляксандравіч Гамза (нар. 20 жніўня 1939, в. Траянава, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі урач спартыўнай медыцыны. Кандыдат медыцынскіх навук (1973), прафесар (1995).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1962), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (аспірантура, 1969).
Працаваў у Рэспубліканскім урачэбна-фізкультурным дыспансеры (Мінск; 1962—1965, урач), 432-і акруговым ваенным шпіталі Беларускай ваеннай акругі (1965—1966, загадчык кабінета ЛФК), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (1966—2020, спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту, кафедра спартыўнай медыцыны, прафесар, у 1976—1986, 1987—1988, 1993—1995, 1999—2017 — загадчык кафедры, 1986—1996 — дэкан факультэта завочнага навучання, 1996—2000 — факультэта аздараўленчай фізічнай культуры і турызму).
Навуковыя інтарэсы: функцыянальная дыягностыка сардэчна-сасудзістай сістэмы; дыягностыка працаздольнасці.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» (1995), ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1987), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999), Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (1999, 2014), знакі «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (1997), «Выдатнік адукацыі» (2000).
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Сравнительная характеристика данных инструментального исследования сердца детей, больных ревматизмом, занимавшихся и не занимавшихся лечебной физической культурой : диссертация … кандидата медицинских наук : 14.00.12 : защищена 11.12.1973 : утверждена 10.07.1974 / Гамза Николай Александрович. — Минск, 1972.
- Спортивная медицина / Н. А. Гамза, Г. Г. Тернова. ― Минск, 2015.
- Актуальные проблемы детской спортивной медицины / Гамза Н. А., Хрущев С. В. // Вестник спортивной Беларуси. — 1993. — № 4. — С. 21—23; 1994. — № 1. — С. 23—24.
- Врачебный контроль и физическое воспитание детей школьного возраста : учебно-методическое пособие / И. И. Бахрах, Н. А. Гамза. — Минск, 2010.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Гамза Николай Александрович Архівавана 11 сакавіка 2023.
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Выпускнікі БДУФК
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэканы БДУФК
- Дэканы факультэта аздараўленчай фізічнай культуры БДУФК