Мікалай Барысавіч Карніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Барысавіч Карніцкі
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1948(1948-06-05) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Узнагароды

Мікалай Барысавіч Карніцкі (5 чэрвеня 1948, в. Чарніцкі, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі энергетык, спецыяліст у галіне цеплавых электрычных станцый, энергетычных сістэм і агрэгатаў. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Цеплавыя электрычныя станцыі», 1971).

Працаваў загадчыкам кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (энергетычны факультэт, кафедра «Цеплавыя электрычныя станцыі»).

Навуковыя інтарэсы: эканамічнасць і надзейнасць работы электрычных станцый і кацельных.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (2020)[1], Ганаровай граматай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (1995), знакам «Выдатнік энергетыкі» (1996), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2000), званнем «Ганаровы работнік Беларускай энергасістэмы» (2008).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Синтез надежности и экономичности теплоэнергетического оборудования ТЭС : диссертация … доктора технических наук : 05.14.14 : защищена 29.06.2000 : утверждена 29.11.2000 / Карницкий Николай Борисович. — Минск, 2000.
  • Карніцкі Мікалай Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 402.
  • Карницкий Николай Борисович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 888—889.