Мікалай Дзянісавіч Няўстроеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Няўстроеў
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Н. Бельский, Бедный Макар
Дата нараджэння 3 (15) снежня 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1929(1929-07-21) (33 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  Расійская імперыяСцяг СССР СССР
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Гады творчасці 1920—1926
Жанр п’еса, камедыя, апавяданне
Мова твораў якуцкая, руская
Дэбют «Саха комедиялара» («Якуцкія камедыі»), 1926

Мікалай Дзянісавіч Няўстроеў (3 (15) снежня 1895, 4-ы Баягантайскі наслег, Баягантайскі ўлус, Якуцкая вобласць — 21 ліпеня 1929, Якуцк) — якуцкі пісьменнік пачатку XX стагоддзя, адзін з заснавальнікаў якуцкай літаратуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 3 (15) снежня 1895 года ў 4-м Баягантайскім наслегу Баягантайскага ўлуса Якуцкай вобласці. Пачатковую адукацыю атрымаў у Баягантайскай школе. У 1910—1913 гадах вучыўся ў чатырохкласным Якуцкім гарадскім вучылішчы. Вучыўся разам з Платонам Сляпцовым (Аюнскім), Максімам Амосавым. У гады навукі актыўна браў удзел у працы літаратурна-грамадскага кружка навучэнцаў; захапляўся тэатрам — у той час у Доме прыганятых і асобных дамах ставіліся драмы рускіх класікаў на якуцкай мове, п’есы Анемпадыста Сафронава. У 1916 годзе Мікалай Няўстроеў разам з Платонам Аюнскім перавёў камедыю Гогаля «Рэвізор», што стала пробай пяра распачыналага драматурга. З-за хваробы, не скончыўшы вучылішча, вымушаны быў вярнуцца на радзіму; займаўся самаадукацыяй, чытаў шмат класічнай літаратуры.

Вядомыя творы[правіць | правіць зыходнік]

Камедыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Кукаакы Кулуба (Голова Сойка; 1920)
  • Тиэтэйбит (Поспешивший; 1920—1925)
  • Тар (Простокваша; 1921)
  • Куһаҕан тыын (Злой дух)

Драма[правіць | правіць зыходнік]

  • Оҥоруу кытаанах
Рассказы[правіць | правіць зыходнік]
  • Сэмэнчик (1921)
  • Муммут оҕо кэпсээнэ (1924)
  • Балыксыт Былатыан (Рыбак; 1926)
  • Ыйдаҥа (1926)
  • Иирээн (Скандал; 1926)
  • Куттаммыт (Страх)
  • Омоҕой, Эллэй икки

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Талыллыбыт айымньылар (Избранные произведения) — Якутск: Кн. изд-во, 1985. — 177 с. (якуцк.)
  • Кэпсээннэр / Н. Д. Неустроев; [худож. В. Д. Иванов]. — Якутск: Кн. изд-во, 1975. — 52 с. (якуцк.)
  • Якутские комедии: [сборник] — Якутск: Ленинец, 1926. — 86 с.
  • Куһаҕан тыын. — Якутск, 1927. (якуцк.)
  • Пьесалар, кэпсээннэр: кылаас таһынааҕы ааҕыыга көмө: [улахан уонна орто саастаах оскуола оҕолоругар] (Пьесы, рассказы: в помощь внеклассному чтению [сост. Е. К. Васильев; худ. И. Д. Корякин]. — Якутск: Кн. изд-во, 1987. — 106 с. (якуцк.)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]