Якуты
Якуты (саманазва — саха) — цюркскі народ, карэннае насельніцтва Якуціі. Якуцкая мова належыць да цюркскай групы моў. Па дадзеных перапісу 2002 года ў Расіі пражывала больш за 450 тыс. якутаў, галоўным чынам, у Рэспубліцы Саха (Якутыя), а таксама ў Іркуцкай, Магаданской абласцях, Хабараўскам і Краснаярскам краях. Якуты з'яўляюцца найбольш шматлікім (прыблізна 45 %) этнасам у Якутыі (другі па колькасці этнас — рускія, складаюць прыблізна 41 % насельніцтва рэгіёна).
Большасць навукоўцаў мяркуе, што ў XII стагоддзі пасля Р.Хр. якуты мігравалі з вобласці возера Байкал да басейнаў Лены, Алдана і Вілюя, дзе яны выцеснілі палеаазіяцкія народы, якія жылі тут раней. Якуты займаліся жывёлагадоўляй (унікальны досвед гадоўлі буйнага рагатага ската ва ўмовах рэзка-кантынентальнага клімату на паўночных шыротах), конегадоўляй, рыбнай лоўляй, паляваннем, развівалі гандаль, рэлігію (тэнгрыанства), кавальскую і ваенную справу. Аказвалі культурны ўплыў у Сібіры і Паўночна-Усходняй Азіі.
