15 снежня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
15 снежня — трыста сорак дзевяты (трыста пяцідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1862: Пачалася эксплуатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі, яна звязала Гродна з Парэччам і была часткаю Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі
- 1918: Распачаў працу Гродзенскі беларускі сялянскі з'езд (сконч. 16.12)
- 1955: Аўстрыя прынята ў ААН
- 1985: У Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар
- 1991: Пачалося вяшчанне Польскага Радыё на беларускай мове
- 1994: Палау стала членам ААН
- 2005: Адбыліся парламенцкія выбары ў Іраку
Нарадзіліся [правіць]
- 1447: Альбрэхт IV Мудры, герцаг Баварска-Мюнхенскі, герцаг Баварыі (пам. 18.3.1508)
- 1832: Аляксандр Густаў Эйфель, французскі інжынер (пам. 28.12.1923)
- 1836: Валерый Урублеўскі, беларускі і польскі рэвалюцыянер (пам. 1908)
- 1852: Антуан Анры Бекерэль, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (пам. 25.8.1908)
- 1859:Людвіг Лазар Заменгоф, стваральнік штучнай мовы эсперанта (пам. 1917
- 1861: Пер Эвінд Свінхувуд, фінскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Фінляндыі (пам. 29.2.1944)
- 1896: Канстанцін Юхневіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст (пам. 14.8.1971)
- 1921: Сцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнавец
- 1934: Станіслаў Шушкевіч, беларускі навуковец і палітык
- 1937: Герман Кірылаў, беларускі пісьменнік
Памерлі [правіць]
- 1913: Яўстафій Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, педагог (нар. 26.4.1863)
- 1951: Джэймс Эрык Драманд, брытанскі дыпламат, першы Генеральны сакратар Лігі Нацый (нар. 17.8.1876)
- 1966: Уолт Дысней, амерыканскі аніматар, прадзюсар, сцэнарыст і рэжысёр (нар. 5.12.1901)
- 1986: Серж Ліфар, французскі харэограф
- 1993: Уладзімір Калеснік, беларускі літаратар
- 2004: Фаіна Іпацьеўна Вахрава, першая лэдзі Тайваня
Святкуюць [правіць]
Расія, Дзень утварэння радыётэхнічных войскаў ВПС РФ (1951).
Украіна, Дзень працаўнікоў суда.
Дзень Заменгофа (свята эсперантыстаў)