Мікалай Мікалаевіч Касцечка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Касцечка
Дата нараджэння 25 лістапада 1946(1946-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 2022(2022-07-03) (75 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расія
Званне генерал-палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Расійскай Федэрацыі
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Мужнасці Order of Military Merit ордэн Пашаны ордэн Чырвонай Зоркі

Мікалай Мікалаевіч Касцечка (25 лістапада 1946, в. Дамашыцы, Пінскі раён — 3 ліпеня 2022, г. Масква) — расійскі военачальнік, Герой Расійскай Федэрацыі (2000), генерал-палкоўнік (2002). Кандыдат ваенных навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі ваенных навук Расіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1964 годзе скончыў Малатковіцкую сярэднюю школу і быў прызваны на ваенную службу. У 1967 годзе скончыў Чарапавецкую ваенную вучэльню сувязі.

Службу праходзіў у частках асаблівага прызначэння Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл. У 1973 годзе скончыў Ваенна-дыпламатычную акадэмію, у 1996 годзе — Вышэйшыя акадэмічныя курсы Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Удзельнічаў у Афганскай вайне, быў кіраўніком шэрагу спецаперацый частак спецыяльнага прызначэння на тэрыторыі Паўночнага Каўказа. У 1990-х гадах быў начальнікам 14-га ўпраўлення ГРУ і намеснікам начальніка Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За заслугі перад Айчынай» IV ступені, Мужнасці, «За ваенныя заслугі»[1]. Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна (2006).

Зноскі