Мікалай Міхайлавіч Суэцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Міхайлавіч Суэцін
Мікалай Суэцін. Віцебск
Дата нараджэння 25 кастрычніка (6 лістапада) 1897
Месца нараджэння Мятлеўская, Калужская губерня
Дата смерці 22 студзеня 1954
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва, фатограф, графік, ілюстратар, кераміст, рысавальнік
Жанр жывапіс
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Міхайлавіч Суэцін (1897—1954) — расійскі савецкі мастак, мастак дызайну, графікі і жывапісу, прадстаўнік авангарда ў яго супрэматычным варыянце, рэфарматар рускага фарфору.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў пасёлку Мятлеўская (Калужская губерня) 25 кастрычніка (6 лістапада1897, у сям’і начальніка чыгуначнай станцыі. У 1900-х — 1910-х вучыўся ў гімназіі ў Калузе, затым у кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. У 1914 г. быў мабілізаваны, у 1915 служыў на Кавказе, затым быў пераведзены ў Віцебск.

У 1918—1922 гадах вучыўся у Віцебскім народна-мастацкім вучылішчы ў Казіміра Малевіча. З 1920 г. — сябра групы УНОВИС (Утвердители новага мастацтва, 1920—1922). Удзельнічаў у выстаўках Уновиса (1920—1921) у Віцебску і ў Маскве (1921—1922). Удзельнічаў у працы па святочнаму аздабленню горада, ствараў праекты вывесак, афармленні кавярняў, сталовых, крамаў. У 1922 — апошні старшыня Віцебскага творчага камітэта УНОВИС. У маі 1922 года атрымаў дыплом ВНМУ «на званне мастака і вышэйшага інструктара».

У 1922 годзе разам з К. Малевічам пераехаў у Петраград. У 1923 годзе яго працы з’явіліся на Усерасійскай мастацка-прамысловай выстаўцы ў Маскве і «Выстаўцы карцін петраградскіх мастакоў усіх кірункаў. 1918—1923» у Петраградзе (у саставе групы Уновис).

У 1923—1926 гг. удзельнічаў у рабоце МХК і ГИНХУКа. У 1925 годзе ўзначаліў Аддзел матэрыяльнай культуры ГИНХУКа. Займаўся распрацоўкай супрэматызму, аналізаваў новыя формы мастацтва. У 1925—1926 гг. працаваў таксама ў эксперыментальнай лабараторыі Дэкаратыўнага інстытута (эскізы малюнкаў для тканін, афармленне выставак, рэклама), распрацоўваў дызайн, заснаваны на метадзе супрэматызму. У 1927-29 — навуковы супрацоўнік эксперыментальнай лабараторыі Камітэта па вывучэнню сучаснага мастацтва і Камітэта мастацкай прамысловасці. У канцы 1920-х гадоў працуе над серыяй «Багародзіца». Паездка ў Пскоў у 1929 годзе дае штуршок да пошука новых архітэктанічных рашэнняў на аснове старажытных цэркваў.

М. Суэцін лічыцца адным з найболей паслядоўных вучняў К. С. Малевіча.[2] Асэнсоўваў свае беспрадметныя кампазіцыі як аснову для ўніверсальнага перайначвання навакольных чалавеку форм. Яго мадэлі-«архітэктоны», распрацоўкі асаблівага «супрематычнага ордэра» у архітэктуры засталіся нерэалізаванымі, толькі ў вельмі змененым відзе рэалізаваліся ў рэальных будынках.

У канцы 1920-х гг. услед за Малевічам перайшоў ад чыстай геаметрыі супрэматызмуда «метафізічных», умоўна-знакавых фігуратыўных вобразаў. У станковай творчасці Суэціна у канцы 1920 — пачатку 1930-х гг. з’явіліся «сялянскія цыклы» («Пскоўскі цыкл», 1929, графічныя серыі канца 1920-х — пачаткі 1930-х гадоў: «Сялянкі», «Паўвобразы» (ці Вобразы Богородицы), «Снапы», «Дзеці мудрыя». Жывапісныя працы — «Жанчына з пілой» (1927—1928), «Мужык» (1932, ГТГ), «Мужчынскі партрэт» (1932—1933, ГТГ). Жывапісныя работы Суэціна увайшлі ў экспазіцыю выставак «Мастакі РСФСР за 15 гадоў» у Ленінградзе (1932) і Маскве (1933).

У 1935 г. разам з К. Ражджэственскім удзельнічаў у «супрематычным абрадзе» пахавання К. Малевіча. Выканаў супрематычны саркафаг-арітэктон з выкарыстаннем чорнага, белага і зялёнага колеру.[3] Быў выканаўцам помніка ў відзе куба з квадратам, пастаўленага на магіле К. З. Малевіча ў Падмаскоў’і, у Нямчынаўцы (не захаваўся).

У 1937, у перыяд панавання сацрэалізма, знаходзіў творчы выхад у архітэктурна-афарміцельскіх работах: спраектаваў (разам з сааўтарамі) інтэр’еры павільёна СССР на Міжнароднай выстаўцы «Мастацтва і тэхніка ў сучасным жыцці» у Парыжы (1937, архітэктар Б. Іяфан), Гран, які атрымаў гран-пры выстаўкі.

У 1939 г. афармляў павільён СССР на Сусветнай выстаўцы «Свет заўтрашняга дня» у Нью-Ёрку.

У 1941 г. удзельнічаў у стварэнні афармлення выстаўкі да 100-годдзя смерці Міхаіла Лермантава, але выстаўка не адбылася, бо пачалася вайна.

У 1941—1944 гг. Суэцін знаходзіўся ў блакадным Ленінградзе.

З 1942 г. дызайн Суэціна вярнуўся да класічнай традыцыі. У 1942 г. ён сканструіраваў (?) стылізаванае пад даўніну ўбранне эпітафіі Аляксандра Суворава у Троіцкім саборы (а больш дакладней, у Благавешчанскай царкве) Аляксандра-Неўскай лаўры.

У 1943—1944 г. аформіў выяўленча-прадметную выстаўку «Гераічная абарона Ленінграда» (1944), якая стала асновай Музея гераічнай абароны Ленінграда (у 1949 г. у рамках «Ленінградскай справы» музей быў зачынены).

У канцы 1940-х крытыкаваўся за «фармалізм».

Быў жанаты з мастачкай Ганнай Аляксандраўнай Ляпорскай.

Памёр 22 лютага 1954 года ў Ленінградзе. Пахаваны на Багаслоўскіх могілках[4].

Фарфор[правіць | правіць зыходнік]

З 1922 г. па 1954 г. працаваў на Дзяржаўным фарфоравым заводзе імя Міхаіла Ламаносава. У 1922 г. пачаў працаваць на заводзе разам з Казімірам Малевічам і Іллёй Чашнікам. У 1923—1924 гг. стварае ў фарфоры свае першыя супрэматычныя формы. Формы, выкананыя М. Суэціным для фарфоравых сервізаў часта нясуць рысы архітэктонаў К. Малевіча.

У 1932—1933 гг. стварае серыю белых ваз («Авал», «Архітэктон»). З 1932 года ўступіў на пасаду галоўнага мастака завода і заставаўся на ёй да сваёй смерці ў 1954 годзе.

Пад кіраўніцтвам Суэціна на заводзе, акрамя фарфоравых вырабаў, вырабляліся элементы афармлення маскоўскага метрапалітэна і будынка Рачнога вакзала ў Хімках. Як мастак па фарфору, Суэцін змяніў многія формы фарфоравых вырабаў завода, надаўшы ім строгія геаметрычныя формы. Ложкі, сподкі, вазы-«суетоны» і сервізы, створаныя Суэціным, зараз прадстаўленыя ў Музеі Імператарскага фарфоравага завода.

Работы: чарніліца і блюда «Супрэматызм» (1923), кубак з накрыўкай, кубак і сподак з аранжавым дыскам (1923), сервіз з супрематической роспісам (1923), талеркі «Інвалид» (1920), Чорны сілуэт (1931), Чарніліца «Пскоўскі храм» (1929), «Планіт на аранжавых плоскасці» (1930), сервіз «Бабы»(« Хлебны») (1931), чайны сервіз з супрематычным роспісам (1932), сервіз «Трактарны» (1932), кубак са сподкам «Сітчык» (1935), і іншыя работы.

У 1930-1940-я гады дызайн Суэціна рабіўся усё больш традыцыйным.

Память[правіць | правіць зыходнік]

  • У 2018 годзе ў Маскве ў Данілаўскім раёне з’явілася вуліца Суэціна[5].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
  2. Наталья Козырева./ Н. М. Суетин. / В круге Малевича: Соратники, ученики, последователи в России 1920—1950-х. СПб.: Palace Editions, 2000. С. 139.
  3. Там же, С. 140.
  4. Фото могилы на Богословском кладбище
  5. Новым улицам на ЗИЛе присвоили наименования. Москва 24. Праверана 24 снежня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жадова Л. А. О фарфоре Н. М. Суетина // Советское декоративное искусство 73/74. — М., 1975.
  • Горячева Т. В. Николай Суетин. — М.: Фонд «Русский авангард», 2010. — 192 с. — (Творцы авангарда). — 150 экз. — ISBN 978-5-91566-034-1.
  • Горячева Т. В. Николай Суетин: «Я хочу мощи человеческой у живописца» // «Нас будет трое…» Казимир Малевич. Илья Чашник. Николай Суетин. Живопись и графика из собрания Sepherot Foundation (Лихтенштейн). — М., 2012.
  • Иванова Е. Фарфор Николая Суетина // В круге Малевича. Соратники, ученики, последователи в России 1920—1950. — [СПб.]: Palace Editions, 2000.
  • Катовіч Таццяна. Апосталы Малевіча: Мікалай Суэцін і Ілля Чашнік // Мастацтва. 2020. № 2. С. 24-26.
  • Козырева Н. Николай Михайлович Суетин // В круге Малевича. Соратники, ученики, последователи в России 1920—1950. — [СПб.]: Palace Editions, 2000.
  • Крэпак Барыс. Апошні салдат з легіёна Малевіча, або Супрэматычны крок да новага дызайну // Вяртанне імёнаў. Кніга ІІ. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. С. 222—234.
  • Лысенко О. А. Проблема авторского обрамления в искусстве авангарда и супрематические рамы Н. Суетина // Актуальные проблемы теории и истории искусства: сб. науч. статей. Вып. 10 / Под ред. А. В. Захаровой, С. В. Мальцевой, Е. Ю. Станюкович-Денисовой. — М.: МГУ имени М. В. Ломоносова / СПб.: НП-Принт, 2020. — С. 484—496.
  • Ракитин В. Николай Михайлович Суетин / Науч. ред. Ирина Лебедева и Андрей Сарабьянов. — М.: RA: Palace Editions, 1998. — 228 с. — ISBN 3-930775-43-3.