мікра-

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

мікра (беларускае абазначэнне: мк; міжнароднае: µ) — адна з прыставак, якія выкарыстоўваюцца ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ) для ўтварэння найменняў і абазначэнняў дзесятковых дзельных адзінак[1][2]. Адзінка, найменне якой утворана шляхам далучэння прыстаўкі мікра да наймення зыходнай адзінкі, атрымліваецца ў выніку множання зыходнай адзінкі на лік 10-6. Інакш кажучы, ізноў утвораная адзінка роўная адной мільённай частцы зыходнай адзінкі.

У якасці прыстаўкі СІ прынята XI Генеральнай канферэнцыяй па мерах і вагах у 1960 годзе[3]. Назва паходзіць ад стар.-грэч.: μικρός — маленькі.

Каб надрукаваць міжнароднае абазначэнне прыстаўкі мікра у Windows-праграмах трэба, утрымліваючы клавішу Alt, набраць 0181 на лічбавай клавіятуры.

Прыклады:

  • 1 мікраампер = 1 мкА = 10-6 А
  • 1 мікрафарад = 1 мкФ = 10-6 Ф

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі