З пляцоўкі Вікіпедыя.
Міксіны (Myxini) — падклас пазваночных жывёл класа кругларотых.
Выдзяляецца 1 атрад (Myxiniformes), 1 сямейства (Myxinidae), 7 родаў, каля 60 відаў.
Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных марскіх водах.
Даўжыня да 1 м. Цела вугрападобнае, голае. Шкілет храстковы. Сківіцы адсутнічаюць, рот у выглядзе круглай адтуліны, абкружаны некалькімі мясістымі вусікамі. Шчэлепных адтулін ад 1 да 15 пар. Крывяносная сістэма незамкнёная. Сэрца 1 асноўнае і 3 дадатковыя.
Паразіты або драпежнікі. Выядаюць унутранасці і мышцы ў рыб угрызаюцца ў ахвяру з дапамогай моцнага языка з рагавымі зубамі. Радзей кормяцца чарвямі.
Адкладваюць 20-30 яец. Развіццё без ператварэння.