З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пазваночныя, чарапныя, хрыбетныя (Vertebrata) — падтып хордавых жывёл. Дамінуючая (разам з насякомымі) на Зямлі і ў паветры група жывёл.
Пазваночныя — вышэйшы тып хордавых, ад ніжэйшых адрозніваюцца значна больш высокім узроўнем арганізацыі. Сярод іх няма відаў, якія вядуць прымацаваны спосаб жыцця. Яны перамяшчаюцца, актыўна адшукваюць і захопліваюць ежу, знаходзяць для размнажэння асоб іншага полу, ратуюцца ад ворагаў.
Класіфікацыя [правіць]
- Надклас Бяссківічныя (Agnatha}
- Клас Кругларотыя (Cyclostomata)
- † Клас Канадонты (Conodontophora)
- Надклас Рыбы (Pisces)
- † Клас Плакадэрмы (Placodermi)
- Клас Храстковыя рыбы (Chondrichthyes)
- † Клас Акантоды (Acanthodei)
- Клас Касцявыя рыбы (Osteichthyes)
- Надклас Чатырохногія (Tetrapoda)
- Клас Земнаводныя (Amphibia)
- Клас Паўзуны (Reptilia)
- Клас Птушкі (Aves)
- Клас Млекакормячыя (Mammalia)