Мікіта Алегавіч Лаўрэцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікіта Алегавіч Лаўрэцкі
Дата нараджэння 17 студзеня 1994(1994-01-17) (30 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Беларусь Беларусь
Адукацыя
Прафесія
IMDb ID 8030735

Мікіта Алегавіч Лаўрэцкі (нар. 1994, Мінск) — беларускі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр, лаўрэат шэрагу нацыянальных і міжнародных прэмій. Кінакрытык, журналіст «Як тут жыць», «Мастацтва Кіно», «The Village», «Афіша Daily» і інш.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскую гімназію № 42, вучыўся ў Ліцэі БДУ, скончыў з залатым медалём. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

У 2015 годзе ўдзельнік фестывалю кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile — першае месца ў намінацыі «Найлепшы беларускі фільм» за кінавыяву «Дзень нараджэння ў Мінску»[1]. У гэтым жа годзе, у лістападзе, стаў удзельнікам XXII Міжнароднага кінафестываль «Лістапад», дзе ўзяў узнагароду за найлепшы ігравы фільм («Беларускі псіхапат») у нацыянальным конкурсе[2].

З 2018 года — магістр кіназнаўства (БДАМ)[3].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 2012 — «TO RUTH» / «да Руфі»
  • 2014 — «Дзень нараджэння ў Мінску» (кароткі метраж)
  • 2015 — «Амерыкан бой» (кароткі метраж)
  • 2015 — «Poetry» / «Паэзія» (кароткі метраж)
  • 2015 — «Беларускі псіхапат»
  • 2016 — «Каханне і партнёрства»
  • 2016 — «Некалькі сцэн з маёй дзяўчынай Волечкай Кавалёвай» (кароткі метраж)
  • 2016 — «Кінамантра» (міні-серыял)
  • 2017 — «Синемагия» (міні-серыял)
  • 2019 — «Мікіта Лаўрэцкі»
  • 2019 — «Сашына пекла»
  • 2019 — «Драма» (альманах у суаўтарстве з Юліяй Шатун і Аляксеем Свірскім)
  • 2021 — «A Kid`s Flick»
  • 2022 — «Берлога»
  • 2022 — «Жарты пра вайну» (беларускі скончаны фільм)
  • 2022 — «Спатканне ў Мінску»
  • 2022 — «Забойства на Алібегава» (цікток-серыял)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Cinema Perpetuum Mobile 2014. filmfest.by. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2015. Праверана 13 лістапада 2015.
  2. В интернете появился «Белорусский психопат» Никиты Лаврецкого (руск.). https://kaktutzhit.by. Праверана 16 жніўня 2023.
  3. Мікіта Лаўрэцкі (руск.)(недаступная спасылка). listapad.com. Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2023. Праверана 16 жніўня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]