Мікіта Паўлавіч Гадованец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікіта Паўлавіч Гадованец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 верасня 1893(1893-09-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 1974(1974-07-27) (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікіта Паўлавіч Гадόванец (14 (26) верасня 1893, Окніна, Цярноўская воласць, Кастрамская губерня, цяпер Гайваронскі раён, Кіраваградская вобласць — 27 ліпеня 1974, Камянец-Падольскі) — украінскі паэт-байкапісец, ахвяра сталінскіх рэпрэсій.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. 1906 скончыў Сцяпашанскую настаўніцкую школу. Вучыўся на двухгадовых курсах падрыхтоўкі да ўніверсітэта. Настаўнічаў у царкоўна школах вёсак Арлоўка і Бубноўка на Падоле. У 1914—1918 гадах знаходзіўся на ваеннай службе.

Месяц (з 28 кастрычніка 1920 года) быў вольным слухачом гісторыка-філалагічнага факультэта Камянец-Падольскага дзяржаўнага ўкраінскага універсітэта.

Настаўнічаў (у 1919—1920 гадах — у Галоскаўскай пачатковай школе), працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоны край» (Вінніца), «Савецкая Валынь» (Жытомір).

31 студзеня 1937 г. незаконна арыштаваны ў Кіеве. Пастановай Асобай нарады пры НКВД ад 13 чэрвеня 1937 года высланы на Сярэднюю Калыму, дзе прабыў да 1947 года. Толькі 1954 афіцыйна дазволена пасяліцца ў Камянцы-Падольскім.

Рэабілітаваны 11 верасня 1957 года.

Узнагароды: ордэн Знак Пашаны (1973).