Украінская дзяржава

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Украінская дзяржава
укр.: Українська Держава

Flag of Ukrainian People's Republic (non-official, 1917).svg


Flag of Ukrainian People's Republic (non-official, 1917).svg
Flag of the Ukranian State.svg Alex K Ukrainska Derzhava.svg
Сцяг Украінскай дзяржавы Герб Украінскай дзяржавы
Ukrainian State 1918. Europe.png
Сталіца Кіеў
Мова украінская
Валюта Карбованец
Форма кіравання Дыктатура
Гетман
 -  Павел Скарападскі
Гісторыя
 - 
29 красавіка 1918
14 снежня 1918 {{{Год1}}}
— зацверджаная
— скасаваная

Украі́нская дзяржа́ва (укр.: Українська Держава) — перыяд у новай гісторыі сучаснай Украіны ў часы паслярэвалюцыйнай эпохі былой Расійскай імперыі, падчас якога на тэрыторыі большай часткі Украіны быў зацверджаны антысацыялістычны ўрад (таксама вядомы як Гетманат), што існаваў з 29 красавіка[1] да снежня 1918 года[2]. Рэжым Гетманату замяніў сабою прасацыялістычны ўрад Цэнтральнага Савета Украінскай Народнай Рэспублікі, які быў разагнаны 28 красавіка 1918 года. На чале новага ўрада стаў гетман Павел Скарападскі, пры якім украінскі ўрад пераўтварыўся ў часовую дыктатуру, якая, у прыватнасці, забараніла ўсе прасацыялістычныя палітычныя рухі з мэтай стварэння антыбальшавіцкага фронту.

У снежні 1918 года ўрад Скарападскага быў зрынуты, у выніку чаго ў выглядзе г.зв. Дырэкторыі ва Украіне аднавіўся ўрад Украінскай Народнай Рэспублікі[2][3].

Стварэнне рэжыму Украінскай дзяржавы прывяло да аб'яднання большай часткі Украіны пад эгідай адной формы дзяржаўнасці з роспускам прасавецкіх квазідзяржаўных утварэнняў, такіх як Адэская Савецкая Рэспубліка, Данецка-Крывароская Савецкая Рэспубліка і г. д. Больш жорсткая знешняя палітыка і ваенная падтрымка з боку Цэнтральных дзяржаў прывялі да вызначанай стабілізацыі жыцця ўнутры краіны[1][3].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржава знаходзілася ва Усходняй Еўропе, уключаючы ў сваю тэрыторыю большую частку тэрыторыі сучаснай Украіны, за выняткам Заходняй Украіны і Крыму, пры гэтым шэраг тэрытарыяльных прэтэнзій або падкантрольных тэрыторый распаўсюджваўся на сучасныя рэгіёны Беларусі, Расіі, Малдовы і Польшчы. На паўночным усходзе, у раёнах сучаснай украінска-расійскай мяжы, існавала часовая дэмаркацыйная лінія з Расіяй, на ўсход ад краіны праходзіла мяжа з дзяржавай Усевялікага Войска Донскага, на паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе праходзіла ўзбярэжжа Чорнага мора, на поўдні праходзіла мяжа з Крымам, падкантрольным ураду Сулькевіча. На паўднёвым захадзе ў раёне ракі Днестар праходзіла мяжа з Румыніяй, на захадзе — з Аўстра-Венгрыяй і зонамі нямецкай акупацыі. На поўначы Украіна фармальна мела граніцы з Беларуссю, аднак амаль увесь поўдзень сучаснай Беларусі, на які прэтэндаваў урад БНР, кантраляваўся Украінай, а на поўнач знаходзіліся тэрыторыі пад кантролем нямецкіх акупацыйных уладаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел Украінскай дзяржавы. Тэрытарыяльныя прэтэнзіі пазначаныя зялёнай лініяй.

Пры існаванні УНР усе губерні Расіі, якія існавалі на тэрыторыі новаўтворанай УНР, былі скасаваныя, наўзамен ім былі створаныя землі, колькасць якіх была большай за колькасць губерняў, якія ахоплівалі тэрыторыю УНР. Па прыходзе да ўлады Скарападскага губернскі адміністрацыйны падзел з невялікімі папраўкаміШаблон:Заўвага быў вернуты, а таксама былі створаныя 2 акругі, у выніку чаго Украіна пачала дзяліцца на 9 губерняў і 2 акругі, кіраўнікамі якіх сталі старосты. З мясцовымі ўрадамі Крыму і Кубані вяліся перамовы па мажлівым аб'яднанні або стварэнні федэрацыі.

Адзінка Адміністрацыйны цэнтр Староста

  Валынская губерня

Жытомір Дзмітрый Андра

  Кацярынаслаўская губерня

Кацярынаслаў Іван Чэрнікаў

  Кіеўская губерня

Кіеў Іван Чартарыйскі

  Падольская губерня

Камянец Сяргей Кіселаў

  Палтаўская губерня

Палтава Сяргей Іваненка

  Харкаўская губерня

Харкаў Пётр Залескі

  Херсонская губерня

Херсон Сямён Пышчэвіч

  Холмская губерня

Брэст Аляксандр Скорапіс-Ялтухоўскі

  Чарнігаўская губерня

Чарнігаў Мікола Савіцкі

  Палеская акруга

Мазыр

  Таўрычная акруга

Бярдзянск

  Крымскі краёвы ўрад

Сімферопаль

  Кубанская Народная Рэспубліка

Кацярынадар

Тэрытарыяльныя спрэчкі з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

Ужо да існавання Украінскай дзяржавы, у часы існавання Украінскай Народнай Рэспублікі, паміж кіраўніцтвамі Беларусі і Украіны ўзнікла пытанне пра будучы статус памежных земляў — поўдня былых Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў (Палессе).

Асноўнымі прычынамі дыскусій стаў розны набор этнаграфічных звестак пра рэгіён, згодна з якім рэгіён мог лічыцца як беларускім, так і ўкраінскім; адначасовыя прэтэнзіі беларускіх і ўкраінскіх нацыянальных дзеячаў на рэгіён, а таксама палітыка нямецкіх уладаў, якія сваімі рашэннямі замацавалі сучаснае беларускае Палессе спачатку за Украінскай Народнай Рэспублікай, а потым за Украінскай дзяржавай.

Першапачаткова тэрыторыі сучаснага беларускага Палесся, якія складаюць поўдзень сучасных Брэсцкай і Гомельскай вобласцей, былі падзеленыя паміж паветамі Валынскай і Холмскай губерняў Украінскай дзяржавы. У чэрвені ў Кіеў прыбыў надзвычайны пасол БНР Раман Скірмунт, які паспрабаваў правесці з украінскім міністрам замежных спраў Дзмітрыем Дарашэнкам перамовы наконт прыналежнасці рэгіёну. Гэтыя перамовы не атрымалі поспеху з прычыны таго, што ўкраінскія ўлады дазналіся пра адсутнасць рэальнай улады ў Беларусі з боку ўраду БНР. У выніку гэтага нямецкае камандаванне дала згоду на распаўсюджанне на гэтыя тэрыторыі ўкраінскай улады.

Паводле пастановы Рады міністраў ад 14 жніўня на гэтых тэрыторыях стварылі Палескую акругу, адміністрацыйным цэнтрам якой стаў Мазыр. Праз стратэгічныя мэты ў склад Украіны таксама патрапіў Гомельскі павет Магілёўскай губерні, які быў далучаны да Чарнігаўскай губерні[4].

Па скасаванні Украінскай дзяржавы ўсе гэтыя тэрыторыі апынуліся ў складзе УНР. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі працягваў захоўваць прэтэнзіі датычна іх, але ніколі не меў над імі фактычнага кантролю. З 1919 года тэрытарыяльныя прэтэнзіі на рэгіён беларускага Палесся выказаў і ўрад ССРБ.

Утварэнне[правіць | правіць зыходнік]

У выніку бальшавіцкай агрэсіі, пасля якой 9 студзеня 1918 года Кіеў быў узяты Саветамі, урад УНР, які першапачаткова пераследаваў антываенную палітыку, быў вымушаны шукаць ваенную палітыку з боку іншых дзяржаў.

9 лютага гэтага ж года Украіна ў Брэсце падпісала сепаратны мір з Цэнтральнымі дзяржавамі, і ў сакавіку 1918 года расійскія савецкія сілы пакінулі тэрыторыю Украіны. На чале з нямецкім фельдмаршалам фон Айхгарнам была створаная група армій «Кіеў», функцыяй якой стала абарона Украіны ад мажлівай бальшавіцкай агрэсіі.

25 красавіка 1918 года адбыўся інцыдэнт між нямецкай арміяй і ўрадам Украіны, у ходзе якога адміністрацыя групы армій «Кіеў» стала падазраваць тагачасны ўрад Украіны на чале з Усеваладам Галубовічам у выкраданні старшыні Банку знешняга гандлю Абрама Добрага. Праз гэты банк нямецкае ваеннае камандаванне здзяйсняла ўсе фінансавыя аперацыі з цэнтральнымі ўладамі Германіі. Фон Айнгарн аддаў загад, згодна з якім крымінальныя справы на тэрыторыі Украіны змаглі выбарачна траплаць пад юрысдыкцыю нямецкага ваенна-палявога суда разам з судовай сістэмай уласна Украіны. У адказ на гэта 29 красавіка Усевалад Галубовіч заявіў, што падобныя меры занадта вялікія і неапраўданыя ў маштабах расследавання справы Добрага.

У той жа дзень у будынку Кіеўскага цырку адбыўся з'езд украінскіх хлебаробаў, на якім сабралося каля 6000 чалавек з усіх васьмі губерняў, што кантраляваліся Украінай[1]. Пасля атрымання Скарападскім інфармацыі пра з'езд, Скарападскі асабіста прыбыў у цырк, дзе ён быў абраны гетманам Украіны, пасля чаго ўдзельнікі з'езду сабраліся на Сафіеўскай плошчы, дзе Павел Скарападскі быў блаславёны на новую пасаду біскупам Кіеўскім і Галіцкім Нікадымам. У ноч з 29 на 30 красавіка 1918 года прыхільнікі гетмана ўзялі пад кантроль будынкі міністэрства ўнутраных спраў, ваеннага міністэрства і Дзяржаўнага банка. 30 красавіка эліта і найбольш лаяльная частка Цэнтральнага Савета, Сечавыя стральцы, былі раззброеныя.

Неўзабаве Скарападскім была выдадзена Грамата да ўсяго ўкраінскага народа і закон пра часовае дзяржаўнае ўладкаванне[5]. Жадаючы стабільнасці ва Украіне, да перавароту схільна паставіліся камандаванні войскаў Аўстра-Венгрыі і Германіі. Тым не менш, супрацоўніцтва Скарападскага з дзвюма краінамі, якое пачалося ў хуткім часе, зрабіла яго непапулярным серад заўважнай часткі ўкраінскіх сялян.

Новая ўлада захавала агульную стылістыку гербу (быў захаваны трызуб, але была дададзена выява казака), аднак змяніла пазіцыю палосаў на сцягу, у выніку чаго ён набыў аналагічны з сучасным выгляд.

Супраць перавароту выступілі Сечавыя стральцы і падраздзяленні г.зв. сінежупаннікаў (апошнія былі сфарміраваныя з ваеннапалонных Германіі і Аўстра-Венгрыі і атрымалі сваю назву праз колер мундыраў).

Унутраная апазіцыя ў грамадстве была ўзмоцнена рэквізіцыяй харчовых запасаў у насельніцтва і аднаўлення ўладанняў багатых землеўладальнікаў. Праціўнікі ўраду Скарападскага сталі ажыццяўляць акты сабатажу і падпалу, у ліпені 1918 года быў забіты фон Айнгальм. У жніўні гэтага ж года антыўрадавая кааліцыя прымусіла Скарападскага аднавіць інстытут Сечавых стральцоў. На гэты момант стала відавочным паражэнне Цэнтральных дзяржаў у Першай сусветнай вайне, таму Скарападскі, разумеючы беспаспяховасць разліку на падтрымку Цэнтральных дзяржаў, стаў шукаць падтрымкі ў расійскага Белага руху. Гэта яшчэ больш павялічыла незадавальненне Скарападскім, бо Белы рух вельмі скептычна ставіўся як да ўкраінскай нацыянальнай ідэі, так і да ідэі ўкраінскай дзяржаўнасці.

У снежні 1918 года ўрад Скарападскага быў зрынуты, і на яго месцы была зацверджаная Дырэкторыя, якая аднавіла ўрад Украінскай Народнай Рэспублікі[2][3].

Падзеі Грамадзянскай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Паўстанні ва Украіне ў лістападзе-снежні 1918 года. Салятавым — ужо існая на той момант ЗУНР, блакітным уверсе — Обер-Ост, злева ад яго ружовым — тэрыторыі пад кантролем мясцовых атрадаў польскай самаабароны.

Амаль увесь камандны склад узброеных сіл Украінскай дзяржавы складаўся з афіцэраў былой імператарскай арміі Расіі[6], таму большасць з іх не падтрымала ўкраінскі нацыянальны рух, разглядаючы яго толькі як сродак дасягнення ўласных мэтаў[6]. У той жа час шырокія масы ўкраінскага насельніцтва не мелі развітага адчування нацыянальнай самасвядомасці, з-за чаго заўважная іх частка трапіла пад уплыў сацыялістычнай і камуністычнай прапаганды[6].

Пасля перамір'я, якім было азнаменавана заканчэнне Першай сусветнай вайны, украінскія сацыялісты (галоўным чынам прадстаўнікі не-савецкіх сацыялістаў, якія, у адрозненне ад украінскіх прарасійскіх сацыялістаў, ставілі на мэце здабыццё ўкраінскай дзяржаўнасці) сфарміравалі ўрад, вядомы ў гістарыяграфіі як Дырэкторыя. Гэты ўрад абапіраўся на атрады Сечавых стральцоў і шэражупаннікаў. Нягледзячы на тое, што аўстра-венгерскія і нямецкія войскі яшчэ не былі выведзеныя на той момант з Украіны, яны ўжо былі ў дэмаралізаваным стане адносна баявых дзеянняў. Тым не менш, падтрымку Дырэкторыі аказала большая частка былых сіл Скарападскага[6].

16 лістапада 1918 годзе ў горадзе Белая Царква пачаліся баявыя дзеянні супраць Гетманату. Скарападскі быў вымушаны звярнуцца да белагвардзейцаў, якія ў сваю чаргу ўспрымалі Украіну як плацдарм на выхад і далучэнне да сіл Добраахвотніцкай арміі Дзянікіна, што размяшчалася ля ракі Дон. Іхныя войскі былі сабраныя ў г.зв. Асаблівы корпус, які, аднак, не здолеў супрацьстаяць сілам Дырэкторыі на чале з Сымонам Пятлюрам, у выніку чаго 14 снежня Скарападскі зрокся пасады гетмана, калі Украінская Народная Армія авалодала Кіевам. Урад гетмана быў скасаваны і на змену яму прыйшоў урад Дырэкторыі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Orest Subtelny. Ukraine: A History — Toronto: University of Toronto Press, 1988. — ISBN 0-8020-5808-6.
  2. 2,0 2,1 2,2 Taylor & Francis Group. Eastern Europe and the Commonwealth of Independent States — Routledge, 1999. — С. 849. — 1004 с. — ISBN 1857430581.
  3. 3,0 3,1 3,2 Serhy Yekelchyk. Ukraine: birth of a modern nation — Oxford University Press, 2007. — ISBN 978-0-19-530546-3.
  4. Бойко, Олена. Територія, кордони і адміністративно-територіальній поділ Української Держави гетьмана П. Скоропадського, 1918 — Регіональна історія України. — Збірник наукових статей, 2009. — Т. Випуск 3. — С. 222-223.
  5. Павло Скоропадський, М. Устимович. Закони про тимчасовий державний устрій України // Державний Вістник, Конституційні акти України, Невідомі конституції України, Київ: Філософська і соціологічна думка. — Афіцыйны партал Вярхоўнай Рады Украіны, 1918.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 Andriy Rukkas. The Army and Independence. Why the Baltic States succeeded in defending their states in 1917-20 while Ukraine failed. — Тиждень.ua, 2013.


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • II Міжнародна наукова конференція: «Гетьман Павло Скоропадський та Українська Держава 1918 года» : наук. зб., присвячений 125-річчю від народження Гетьмана Скоропадського, та 80-річчю проголошення Української Держави 1918 года / Гетьман Павло Скоропадський та Українська Держава 1918 года; Кульчицький С. [та ін.]. — Київ, 1998. — 242 с.
  • Білодід О. Павло Скоропадський і Україна / О. Білодід, В. Панченко. – Київ : Бібліотека українця, 1997. – 88 с.
  • Булгаков Ю.В. Відносини Гетьманату з центральними державами: новітні підходи та інтерпретації // Вісник Державної академії керівних кадрів культури і мистецтв : науковий журнал / Державна академія керівних кадрів культури і мистецтв. – Київ, 2009. – № 4. – С. 118-122
  • Гавриленко О. А., Логвиненко І. А. Гетьманський переворот 29 квітня 1918 р.: причини та наслідки // Актуальні проблеми юридичної науки у дослідженнях вчених: науково-практичний збірник. — К., 2000. — № 3. — С. 2-10.
  • Гай-Нижник П. П. Міністерство праці Української Держави і робітниче законодавство Гетьманату 1918 р. у світлі невідомих документів // Збірник наукових праць Науково-дослідного інституту українознавства. — Т. XVIII. — К.: Поліграфічний центр «Фоліант», 2007. — C. 325–350.
  • Гай-Нижник П. Торгівельно-промислова політика ўряду Української Держави Гетьмана Павла Скоропадського 1918 р. // Наукові записки. Збірник праць молодих вчених та аспірантів. — Т. 2. — К.: Інститут української археографії та джэрелознавства імя М. С. Грушевського НАН України, 1997. — С. 353–396.
  • Гай-Нижник П. П. Фінансова політика ўряду Української Держави Гетьмана П. Скоропадського (29 квітня — 14 грудня 1918 р.). — К., 2004. — 430 с.
  • Гетьманат Павла Скоропадського: історія, постаті, контроверсії: Всеукраїнська наукова конференція, 19-20 травня 2008 р. / Український інститут національної пам"яті; Інститут історії України НАНУ; [ відп. ред. В.Ф. Верстюк ]. – Київ: Видавництво ім. Олени Теліги, 2008. – 320 с.
  • Дацків І.Б. Здобутки дипломатії гетьманату Павла Скоропадського // Збірник наукових праць Науково-дослідного інституту українознавства / Науково-дослідний інститут українознавства. – Київ, 2009. – Т. 23. – С. 349-367.
  • Капелюшний В.П. Новітня історіографія Гетьманату Павла Скоропадського // Вісник Київського національного ўніверситету імені Тараса Шевченка / Київський національний університет імені Тараса Шевченка. – Київ, 2001. – С. 23-25. – (Історія; Вип. 54)
  • Ковальчук М. Гетьман Павло Скоропадський та українське державотворення доби визвольних змагань // Пам'ять століть. Україна : Історичний науковий та літературний журнал. / Мін. освіти і науки Укр., Нац. пед. ун. ім. Михайла Драгоманова та інш. – Київ, 2002. – № 1. – С.38-53.
  • Корольов Г. Гетьманат Павла Скоропадського 1918 р.: уявлення та образи сучасної історіографії // Історія України. – Київ, 2012. – червень (№ 21/22).
  • Пиріг Р.Я. Гетьманат Павла Скоропадського з погляду німецько-австрійських союзників // Український історичний журнал : науковий журнал / НАНУ, Ін-т історії України, Ін-т політич. і етнонаціон. досліджень. – Київ, 2008. – № 4. – С. 38-47.
  • Пиріг Р.Я. Гетьманат Павла Скоропадського: між Німеччиною і Росією / НАН України. Інститут історії України. — К.: Інститут історії України, 2008. — 209 с.
  • Пиріг Р. Українська гетьманська держава 1918 года. Історичні нариси / НАН України. Інститут історії України. – К.: Інститут історії України, 2011. – 336 с.
  • Чернега А.П. Гетьманат Павла Скоропадського - консервативні спроби національно-державного відродження // Часопис Київського ўніверситету права : український науково-теоретичний часопис / Київський ун-т права НАН України, Ін-т держави і права імя В.М. Корецького НАН України. – Київ, 2012. – № 1. – С. 43-48.
  • Яневський Д.Б. Маловідомі конституційні акти України. – К., 1991.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Шаблон:Дзяржаўныя ўтварэнні перыяду Грамадзянскай вайны і станаўлення СССР, 1917—1924