Міланскі сабор

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Міланскі сабор
італ.: Duomo di Milano
856MilanoDuomo.JPG
Краіна Італія
Горад Мілан
Тып будынка базіліка
Будаўніцтва 13861965 гады

Міланскі сабор (італ.: Duomo di Milano) — кафедральны сабор у Мілане. Пабудаваны ў стылі палымяны готыкі з белага мармуру. Будаўніцтва пачата ў 1386 годзе, аднак завяршылася яно толькі ў пачатку XIX стагоддзя, калі па распараджэнні Напалеона было скончана афармленне фасада. Некаторыя дэталі, аднак, дарабляліся і пазней: да 1965 года.

Сусветна вядомая чацвёртая па велічыні царква ў свеце размешчана ў самым цэнтры Мілана і з'яўляецца яго сімвалам. Гэта познегатычны цуд, які змяшчае цэлы лес шпіляў і скульптур, мармуровых востраканцовых вежак і калон, сплеценых разам павуціннем лёгкіх апор.

Ён трэці па велічыні ў Еўропе пасля сабораў Святога Пятра ў Рыме і Святога Паўла ў Лондане. Па ўмяшчальнасці саступае сярод гатычных храмаў толькі Севільскаму, а сярод італьянскіх храмаў — толькі сабору Святога Пятра ў Рыме. Сабор упрыгожваюць 3 400 статуй.

Каардынаты: 45°27′51″ пн. ш. 9°11′29″ у. д. / 45.464167° пн. ш. 9.191389° у. д. (G) (O) (Я)