Мілен Фармер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілен Фармер
Mylène Farmer
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Мілен Гацье
Дата нараджэння 12 верасня 1961(1961-09-12)[1] (62 гады)
Месца нараджэння
Краіна  Францыя
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці 1984 — наш час
Інструменты вакал[d]
Жанры поп, сінціпоп, новая хваля, трып-хоп, поп-рок, дарквейв
Супрацоўніцтва Ларан Бутана, Seal, Moby, RedOne, Khaled, Alizee, Ben Harper, Line Renaud
Лэйблы Universal Music, Polydor
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мілен Фармер (фр.: Mylène Farmer, сапраўднае імя — Мілен Гацье (Mylène Gautier), нар. 12 верасня 1961, Канада) — французская спявачка, паэтэса, артыстка, кампазітар, дзіцячая пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

На сцэне з 1984 года. З 90-х гадоў 20 стагоддзя ў франкамоўным свеце прадае найбольшую колькасць дыскаў. Папулярная не толькі ў Францыі, дзе лічыцца мегазоркай, але і на ўсходзе Еўропы. 27 кастрычніка 2013 года М. Фармер упершыню наведала Мінск у межах турнэ Timeless 2013. Адзіны ў Беларусі канцэрт зорка дала ў Мінск-Арэне.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1986 : Cendres de lune (альбом)
  • 1988 : Ainsi soit je… (альбом)
  • 1989 : En concert (канцэртны запіс)
  • 1991 : L'Autre… (альбом)
  • 1992 : Dance Remixes (кампіляцыя)
  • 1995 : Anamorphosée (альбом)
  • 1997 : Live à Bercy (канцэртны запіс)
  • 1999 : Innamoramento (альбом)
  • 2000 : Mylenium Tour (канцэртны запіс)
  • 2001 : Les Mots (кампіляцыя)
  • 2003 : RemixeS (кампіляцыя)
  • 2005 : Avant que l'ombre… (альбом)
  • 2006 : Avant que l'ombre… à Bercy (канцэртны запіс)
  • 2008 : Point de Suture (альбом)
  • 2009 : N°5 On Tour (канцэртны запіс)
  • 2010 : «Oui mais… Non» (сінгл)
  • 2010 : Bleu noir (альбом)
  • 2012 : Monkey Me (aльбом)

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1994 : Giorgino (фільм, выконвае ролю Катрын Дэграс).
  • 2006 : Arthur et les Minimoys (анімацыя, агучвае Селенію).
  • 2009 : Arthur et la Vengeance de Maltazard (анімацыя, агучвае Селенію).
  • 2010 : Arthur et la Guerre des deux mondes : (анімацыя, агучвае Селенію).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1988: Узнагарода «Найлепшая французская спявачка года».
  • 1993: найлепшая французская спявачка года на World Music Awards.
  • 1996: найпапулярнейшы франкамоўны альбом года (Anamorphosée).
  • 2000: найлепшы франкамоўны альбом года (Innamoramento).
  • 2000: найпрыгажэйшы кліп года (Optimistique-moi), прэмія M6 Awards.
  • 2000: найлепшы канцэрт года (Mylenium Tour).
  • 2000: спявачка года.
  • 2001: спявачка года.
  • 2002: спявачка года.
  • 2003: спявачка года.
  • 2005: узнагарода «Самая паспяховая спявачка за апошнія дваццаць год».
  • 2006: найлепшы франкамоўны альбом года (Avant que l'ombre…).
  • 2007: узнагарода за агучванне голасу прынцэсы Селеніі ў анімацыі «Arthur et les Minimoys», узнагарода NRJ Music Awards.
  • 2009: найлепшы франкамоўны альбом года (Point de Suture).

Рэкорды[правіць | правіць зыходнік]

  • Адзіная спявачка, якая дала канцэрты і двойчы цалкам запоўніла Стад дэ Франс.
  • Зняла самы працяглы музычны кліп — «Pourvu qu'elles soient douces»: 17 хвілін і 52 секунды.
  • Кампазіцыя «Désenchantée» стала самай экспартаванай песняй на французскай мове.
  • Найвялікшы бюджэт франкамоўных кліпаў: «L’Âme-Stram-Gram» — 900 000 €, «California» — 600 000 € і «Pourvu qu'elles soient douces» — 450 000 €.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  1. Lisa-Loup et le conteur (Ліза-Лу і казачнік), 2003 (філязофская казка для дзяцей, тэкст і малюнкі аўтарства Мілен Фармёр).
  2. Avant que l’ombre… À Bercy (фотаальбом).

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Les anciens du Cours FlorentКурсы Фларан.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]