Мірза Гелавані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мірза Гелавані
груз. მირზა გელოვანი
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 сакавіка 1917(1917-03-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1944(1944-06-26)[1][2] (27 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Жанр лірыка
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мірза Гедэолавіч Гелавані (нар. 2 сакавіка 1917, Грузія — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён, Беларусь) — грузінкі паэт, Герой Савецкага Саюза. Член Саюза пісьменнікаў Грузіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1935 годзе скончыў Тыянецкі педагагічны тэхнікум, потым працаваў у школе. У 1936 годзе сям’я Гелавані пераехала ў Тбілісі. Там Мірза стаў слухаць лекцыі ў Дзяржаўным універсітэце. У 1936—1939 гадах працаваў карэктарам у выдавецтве «Сабчота Мцаралі», затым у газеце «Сабчота Абхазеці» ў Сухумі.

Пад канец кастрычніка 1939 года яго забралі ў армію. Быў танкістам, змагаўся на Маскоўскім накірунку, прайшоў Бесарабію і Закарпацце.

Загінуў 19 чэрвеня 1944 года пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. Беларускія партызаны пахавалі яго як камандзіра асобна, у лесе каля дарогі, недалёка ад вёскі Ніжняе Крывіна. У 1952 годзе рэшткі паэта перанеслі ў брацкую магілу ў вёсцы Саннікі Бешанковіцкага раёна[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаць вершы пачаў яшчэ ў дзяцінстве. Першая публікацыя М. Гелавані датуецца 1935 годам. Гэта быў верш «Белая зямля», які паэт Раджэн Гветадзэ уключыў у свой раман «Вечары ў Лашаўры».

У другой палове 1930 гадоў яго вершы і балады пастаянна друкаваліся ў моладзевым часопісе «Чвені таоба» і «Мнатобі». Яго талент быў адзначаны грузінскім пісьменнікам Канстанцінэ Гамсахурдыя[4].

Зноскі

  1. Swartz A. Mirza Gelovani // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mirza Gelovani // www.poetryfoundation.org Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  4. …Баюся аказацца забытым усімі…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.