Мітар Марцінавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мітар Марцінавіч
Митар Мартиновић
Сцяг міністр замежных спраў Чарнагорыі
6 чэрвеня 1912 — 25 красавіка 1913
Папярэднік Душан Грэгавіч
Пераемнік Пётр Пламенац

Нараджэнне 8 верасня 1870(1870-09-08)
Баіца, Цэтыне, Чарнагорыя
Смерць 11 лютага 1954(1954-02-11) (83 гады)
Бялград, Сербія
Род Марцінавіч
Дзейнасць дзяржаўны служачы, ваенны
Званне генерал

Мітар Марцінавіч (Баіца, Цэтыне, Чарнагорыя, 8 верасня 1870 — 11 лютага 1954, Бялград) — генерал Югаслаўскай арміі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кадэцкую школу скончыў у Мілане, і інжынерна-артылерыйскую ваенную акадэмію ў Турыне. Ён быў кіраўніком ваеннага суда княжацкага двара, а затым і прэм’ер-міністрам, ваенным міністрам, і міністр замежных спраў Чарнагорыі. Падчас аблогі Шкодэра ў Першай Балканскай вайне, камандаваў Прыморскім атрадам. Падчас Першай сусветнай вайны, камандзір Дрынскага і Герцэгавінскага атрадаў. Затым дэлегат пад Рускім Вярхоўным камандаваннем, і падчас абароны Катора камандзір Лоўчэнскага атрада. У Каралеўстве сербаў, харватаў і славенцаў атрымаў у 1919 званне генерала. Выконваў абавязкі, памочніка камандуючага палявой арміяй. Выйшаў на пенсію ў 1921 годзе. Ён быў узнагароджаны залатым медалем Мілаша Абіліча і іншымі ўзнагародамі. Ён напісаў працу: Упутство војничком старешинству за васпитање војске ў војном духу и дисциплини, Цэтыне (1900).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Војна енциклопедија, Београд, 1973., књига пета, страна 317.