Чарнагорыя
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | сербская, рэгіянальна албанская | ||||
| Сталіца | Падгорыца | ||||
| Найбуйнейшы горад | Падгорыца | ||||
| Урад | рэспубліка Філіп Вуянавіч Міла Джуканавіч |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
13 812 км² км2 нязначны |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2003) - Шчыльнасць |
616 258 49/км² |
||||
| ВУП - Агульны (-) - на душу насельніцтва |
- - |
||||
| Валюта | еўра (EUR) |
||||
| Часавы пояс - улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) |
||||
| Незалежнасць |
3 чэрвеня 2006 |
||||
| Дзяржаўны гімн | Oj, svijetla majska zoro | ||||
| Аўтамабільны знак | - | ||||
| Дамен верхняга ўзроўню | .me | ||||
| Тэлефонны код | +382 |
||||
| - | |||||
Чарнагорыя (чарнагор. Црна Гора, Crna Gora — ад тапоніма «Чорная гара»): дзяржава у паўднёваўсходняй Еўропе, на адрыятычным узбярэжжы Балканскага паўвострава.
Абмываецца Адрыятычным морам і мяжуе з Харватыяй на паўднёвым захадзе, з Босніяй і Герцагавінай на паўночным захадзе, Сербіяй на ўсходзе і Албаніяй на паўднёвым усходзе.
Да чэрвеня 2006 г. была часткай канфедэратыўнага Дзяржаўнага Саюзу Сербіі і Чарнагорыі — «Малой Югаславіі». Пасля ўхвалення на дзяржаўным рэферэндуме (21.5.2006) незалежнасць была абвешчаная 3.6.2006 і прызнаная Еўрасаюзам 12.6.2006.
Змест |
[правіць] Геаграфічныя дадзеныя
Тэрыторыя краіны складалася з трох не падобных адно на іншае месцаў. Прыбярэжная паласа, якая распасціраецца ўздоўж Адрыятычнага мора ад Херцег-Нові на захадзе да вусця ракі Баяна на ўсходзе, мае шырыню не больш 10 км. За ўзбярэжжам пачынаецца горная града.
Трэцяя зона ўключае басейн Скадарскага возера, даліну ракі Зета, Белапаўліцкую раўніну і Нікшычскае поле.
[правіць] Клімат
У паўночнай Чарнагорыі - умераны кантынентальны, на Адрыятычным узбярэжжы - міжземнаморскі. У прыморскай вобласці лета звычайна працяглае, цёплае (+23-25 °С) і досыць сухое, зіма - кароткая і прахалодная (+3-7 °С). У горных раёнах умерана цёплае лета (+19-25 °С) і адносна халодная зіма (ад +5 да -10 °С), ападкі выпадаюць у асноўным у выглядзе снега. Ападкаў выпадае ад 500 да 1500 мм у год, пераважна ў выглядзе дажджу, у горах блізу марскога ўзбярэжжа месцамі выпадае звыш 3000 мм. У паўночных абласцях Чарнагорыі снег ляжыць да 5 месяцаў у годзе. Колькасць сонечных гадзін у год: у Ігала - 2386, у Улцыне - 2700.
[правіць] Насельніцтва
Па дадзеных перапісу 2003 г. у Чарнагорыі пражывае 620 145 чалавек.
Нацыянальны склад насельніцтва:
- чарнагорцы — 43,16 %
- сербы — 31,99 %
- баснійцы — 7,77 %
- албанцы — 5,03 %
- мусульмане¹ — 3,97 %
- харваты — 1,10 %
- рускія — 1,00 %
- цыгане — 0,42 %
- іншыя — 5,56 %
¹ — чарнагорцы і сербы, якія вызнаюць іслам
Родныя мовы:
- сербская мова — 85,5 %
- албанская мова — 5,03 %
Рэлігія:
- праваслаўе — 74,24 %
- іслам — 17,74 %
- каталіцызм — 3,54 %
[правіць] Адміністрацыйнае дзяленне
[правіць] Узброеныя сілы
[правіць] Гісторыя
[правіць] Эканоміка
Значную ролю ў эканоміцы краіны адыгравае турызм. Вельмі папулярныя міжнародныя курорты ў гарадах Херцег-Нові, Будва, Бечычы, Петровац, а таксама гістарычныя і прыродныя славутасці — горад Катор на беразе Каторскага заліва, былая сталіца Цэтынье, Скадарскае возера, гара Лоўчэн, высакагорны кляштар Астрог, каньён ракі Тара (самы вялікі ў Еўропе: яго глыбіня дасягае 1300 м), нацыянальны парк Дурмітар і яго горналыжны курорт Жабляк (1465 метраў над узроўнем мора, гэта самы высакагорны горад на Балканах).
[правіць] Культура
[правіць] Дачыненні з Беларуссю
Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 8 жніўня 2006 года.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Спасылкі
- Афіцыйны сайт Урада Чарнагорыі(серб.) (англ.)
- Карта Чарнагорыі
- Інфармацыйна-навінавы партал аб Чарнагорыі
- Чарнагорыя на беларускім Партале падарожжаў

