Міхась Клімчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхась Клімчук
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Прафесія акцёр, рэжысёр
Гады актыўнасці 2009 — дагэтуль
Тэатр Беларускі тэатр «Лялька»

Міхась Клімчук (нар. 20 студзеня 1956, Стоўбцы, Мінская вобласць) — беларускі рэжысёр-пастаноўшчык і акцёр тэатра лялек вышэйшай катэгорыі, працуе ў тэатры «Лялька»[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхась Клімчук у 2009 годзе закончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

З 2009 года акцёр Беларускага тэатра «Лялька». Выканаў каля 25 роляў.

Міхась Клімчук дэбютаваў, у 2015 годзе, ў якасці рэжысёра-пастаноўшчыка тэатральна-цыркавой фантазіі «Горад клоўна Піка» (Міхаіл Барценеў).

У 2016 годзе паспяхова завяршыў навучанне ў Расійскім дзяржаўным інстытуце сцэнічных мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысёр тэатра лялек».

Пастаноўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2015 — «Горад клоўна Піка» — тэатральна-цыркавая фантазія на 2 дзеі паводле твораў Міхаіла Барценеўа;
  • 2017 — «Фенька» — неверагодная гісторыя на 2 дзеі паводле апавядання Леаніда Панцялееўа[2];
  • 2018 — «Казкі пра казку» — імправізацыя на 2 дзеі паводле твораў Ганны Сілівончык;
  • 2018 — «Шагал. Вяртаньне ў Віцебск», паводле аўтабіяграфічнай кніжцы Марка Шагала «Маё жыцьцё»;
  • 2019 — «Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех» — містычная гісторыя на 2 дзеі паводле аповесці нямецкага пісьменніка Джэймса Круса[3];

Ролі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Прынцэса і свінапас» — Імператар
  • «Скарб» — Маленькі Чорт / Мядзведзь / Павадыр
  • «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў» — Мірак Гульнік
  • «Ладдзя роспачы» — Выліваха
  • «Дэкамерон» — Гвіда
  • «Нататкі вар'ята» — Дырэктар дэпартамента / галоўны канцлер / Філатка
  • «Чароўная зброя Кэндзо"
  • «Спакуса» — Андрэй Васільевіч Коўрын
  • «Тук-тук! Хто там?» — Мядзведзь / Музыка
  • «Ямелева шчасце» — Генерал / Мядзведзь
  • «Церам-церамок» — Мядзведзь

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2014 — узнагароджаны Граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
  • 2015 — адзначаны як лепшы акцёр за выкананне ролі Коўрына ў спектаклі «Чорны манах» паводле аповесці А. Чэхава на VII Міжнародным фестывалі тэатраў лялек «Белгародская забава» ў г.Белгарад (Расія) [4].
  • 2016 — адзначаны Падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]