Міхаіл Іванавіч Сазонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Сазонаў
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1938(1938-10-07) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіка плазмы і прыкладная механіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар

Міхаіл Іванавіч Сазо́наў[1] (руск.: Михаил Иванович Сазонов; нар. 7 кастрычніка 1938) — вучоны ў галіне тэхнікі і фізікі плазмы, доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Канску. У 1961 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава па спецыяльнасці «Фізіка». У 1961—1970 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, супрацоўнікам у Інстытуце тэарэтычнай і прыкладной механікі, у 1970—1976 гадах старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце цеплафізікі Сібірскага аддзялення АН СССР[2]. З 1976 года М. І. Сазонаў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце — прафесар кафедры прыкладной механікі машынабудаўнічага факультэта[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па даследаванні нізкатэмпературнай плазмы, доўгіх электрычных і турбулентных дуг, прыэлектродных працэсаў, па распрацоўцы прамысловых плазматронаў з высокім ККДз[1].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганаровы прафесар Універсітэта Мінесоты (University of Minnesota, USA, 1974)[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]