Міхаіл Абрамавіч Эляшэвіч
Міхаіл Абрамавіч Эляшэвіч | |
---|---|
Род дзейнасці | будаўнік |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Узнагароды і прэміі |
Міхаіл Абрамавіч Эляшэвіч (нар. 14 студзеня 1948) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2014)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Усю сваю працоўную дзейнасць прысвяціў будаўнічай вытворчасці. У сістэме ААТ «Трэст Белсантэхмантаж № 1» ён працуе з 17 лістапада 1975 года. Прайшоў шлях ад майстра да дырэктара ўпраўлення.
М. Эляшэвіч удзельнічаў у будаўніцтве населеных пунктаў для перасяленцаў з зоны катастрофы на ЧАЭС. Унёс асабісты ўклад у будаўніцтва важнейшых аб’ектаў народнай гаспадаркі і сацкультбыту: Беларускі цэментны завод у г. Касцюковічы Магілёўскай вобласці, комплекс установак «Гідракрэкінг» ААТ «Нафтан», вытворчасць «МАПАН» ААТ «Палімір», Дом правасуддзя ў г. п. Шуміліна, памежная застава ў н. п. Бігосава, комплекс будынкаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр у н. п. Бароўка, агульнаадукацыйныя школы[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
У 2008 годзе ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». У 2010 годзе працоўны калектыў Наваполацкага мантажнага ўпраўлення занесены на гарадскую Дошку Гонару Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта. У 2011 годзе Эляшэвіч Міхаіл Абрамовіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва[1].
Зноскі
- ↑ а б в Элешевич Михаил Абрамович (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Элешевич Михаил Абрамович [Фото] // Віцебскі рабочы. — 2012. — 26 янв. — С. 13.