Мія Сяргееўна Міткевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мія Сяргееўна Міткевіч
Род дзейнасці палітычны вязень
Дата нараджэння 31 снежня 1991
Грамадзянства Беларусь
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

Мія Сяргееўна Міткевіч (нар. 31 снежня 1991) — менеджэрка ў сацыяльна-культурнай сферы з Мінску, арт-дырэктарка івэнт-агенцтва Nuestro Amor. Палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мія Міткевіч нарадзілася 31 снежня 1991. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, пазней атрымала другую вышэйшую адукацыю ў Маскоўскім дзяржаўны інстытуце культуры і мастацтваў. Працавала харэографам ў адным з фізкультурна-аздараўляльных цэнтраў Мінска, пасля стала займацца арганізацыяй арт-праектаў, заснавала свой бізнес, звязаны з кінавытворчасцю. Мія Міткевіч была аўтарам петыцыі, у якой прасіла звярнуць увагу на справу братоў Косцевых, па якой быў вынесены прысуд у выглядзе смяротнага пакарання, і змяніць смяротнае пакаранне на іншую меру[2]. Піша вершы[3].

Палітычны пераслед[правіць | правіць зыходнік]

Мія Міткевіч была затрымана 19 студзеня 2021, ёй было прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні). Падставай для затрымання сталіся тры допісы ў сацсетке vkontakte. Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА г. Мінска на вул.Валадарскага[4].

21 траўня 2021 Мінскі гарадскі суд (суддзя Шылько Алена Мікалаеўна) асудзіў Мію Міткевіч да трох гадоў калоніі агульнага рэжыма, менавіта столькі запатрабаваў раней пракурор Александр Рамановіч, які падчас спрэчак заявіў, што "Мія Міткевіч з'яўляецца радыкальна настроенай у адносінах да дзеючай улады асобай, гатовай рэзаць, гвалціць і гэтак далей"[5][6][7].

27 траўня 2021 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволеннай[8][9].

Падчас разгляду аперяцыйнай скаргі была пераведзена ў СІЗА г.Жодзіна. Падчас этапу і пазней у СІЗА Жодзіна сутыкнулася з фізічным гвалтам, дзяўчыне выбілі плячо, білі дручком па нагах, пачаліся праблемы са здароўем[10].

Вырак адбывае у папраўчай калоніі №4 у Гомелі[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]