Навум Ілліч Жолудзеў
Навум Ілліч Жолудзеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 студзеня 1922 |
Месца нараджэння | Гомель |
Дата смерці | 9 снежня 1985 (63 гады) |
Месца смерці | Мінск |
Альма-матар |
|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1945 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Навум Ілліч Жолудзеў (1922—1985) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір мінамётнага разліку 273-а гвардзейскага стралковага палка 89-й гвардзейскай Белгародска-Харкаўскай стралковай дывізіі 37-й арміі Стэпавага фронта, Герой Савецкага Саюза, гвардыі малодшы сяржант.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Яўрэй. Член КПСС з 1944. Адукацыя сярэдняя. Працаваў токарам на станкабудаўнічым заводзе. У Савецкай Арміі з 1941 г.
У баях Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1943 г. Камандзір мінамётнага разліку 273-а гвардзейскага стралковага палка (89-я гвардзейская стралковая дывізія, 37-я армія, Стэпавы фронт) камсамолец гвардыі малодшы сяржант Жолудзеў адным з першых у палку 29.09.1943 г. на падручных сродках пераправіўся праз Дняпро у раёне в. Келеберда (Крэмянчугскі раён Палтаўскай вобл) і мінамётным агнём прыкрываў пераправу падраздзяленняў палка.
У баі за ўтрыманне і расшырэнне плацдарму на правым беразе 05.10.1943 разлік знішчыў да роты гітлераўцаў, падавіў 3 агнявыя кропкі.
У 1944 скончыў курсы парторгаў. У 1946 г. скончыў курсы перападрыхтоўкі камсаставу, у 1950 г. — Мінскі юрыдычны інстытут. З 1970 г. падпалкоўнік Жолудзеў у запасе.
Жыў у Мінске. Працаваў старэйшым юрысконсультам «Белспортлато».
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 снежня 1943 года за выяўленыя мужнасць і гераізм падчас фарсіравання Дняпра гвардыі малодшаму сяржанту Жолудзеву Навуму Іллічу было нададзена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 3156).
- Узнагароджаны таксама ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені, медалямі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Навум Ілліч Жолудзеў на сайце «Героі краіны»
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Памерлі 9 снежня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі бітвы за Дняпро