Надзея Уладзіміраўна Дарафеева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзея Уладзіміраўна Дарафеева
укр.: Надія Володимирівна Дорофєєва
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 красавіка 1990(1990-04-21)[1] (34 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Муж Уладзімір Дантэс[d][3]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, мадэльер, акцёрка, вядучая, відэаблогер, дызайнер, тэлевядучая, ютубер
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-музыка[4]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Надзея Уладзіміраўна Дарафеева (укр.: Надія Володимирівна Дорофєєва; нар. 21 красавіка 1990, Сімферопаль, УССР, СССР), больш вядомая як DOROFEEVA, — украінская спявачка, дызайнер і відэаблогер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 21 красавіка 1990 года ў Сімферопалі. Фіналістка тэлепраекта «Шанс» (2005).

Скончыла УВК «Школа-ліцэй» № 3 імя А. С. Макаранка у горадзе Сімферопалі.

Вышэйшую адукацыю атрымала ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце культуры, завочна вучылася на факультэце вакальнага майстэрства.

Са студзеня 2010 года жыве ў Кіеве, са студзеня 2010 па снежань 2020 года ўдзельнічала ў дуэце «Время и стекло»[5].

У 2020 годзе гурт «Время и стекло» абвясціў аб сваім распадзе і правёў серыю развітальных канцэртаў.

У лістападзе 2020 пачала сольную кар’еру пад псеўданімам Dorofeeva[6][7].

У 2022 годзе ў сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну спявачка выдаліла свае сольныя трэкі з усіх расійскіх музычных пляцовак.

20 красавіка 2022 года Дарафеевай, як і шэрагу іншых украінскіх артыстаў і відэаблогераў, забаранілі ўезд на тэрыторыю Расіі, тэрмінам на 50 гадоў, з-за рэзкага выказвання з нагоды ўварвання Расіі на Украіну[8].

Кар’ера на тэлебачанні[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца адной з фіналістак украіна-галівудскага рэаліці-шоў «Амерыканскі шанец», якія ў далейшым увайшлі ў склад групы (2008)[9].

У 2011 годзе была адной з самых маладых удзельніц праекта «Зірка+Зірка-2» на канале 1+1. Выступала ў пары з актрысай Алесяй Жалязняк[10]. Калі дуэт распаўся, спаборнічала разам з акцёрам Віктарам Логінавым[11].

У 2012 годзе прымала ўдзел у шоў пераўвасабленняў ШОУМАЅТГОУОН на Новым канале.

Дарафеева і Позитив на шоў «Голас. Дзеці», 2017 год.

З 11 кастрычніка 2015 года з’яўляецца трэнерам у шоу «Маленькія гіганты» на 1+1.

У чэрвені 2017 года стала вядома, што Дарафеева стала трэнерам Украінскага вакальнага талент-шоу «Голас. Дзеці» на тэлеканале 1 + 1 разам з Аляксеем Заўгароднім, салістам гурта «Время и стекло».

З 27 жніўня 2017 года на тэлеканале «1+1» прымала ўдзел у танцавальным шоу «Танцы з зоркамі: вяртанне легенды». Танцавала ў пары з пераможцам праекта «Танцуюць усе! Вяртанне герояў» Яўгенам Катом[12]. Заняла ў конкурсе другое месца.

У 2018 і 2020 гадах была трэнерам «Лігі смеху».

У 2021 годзе стала трэнерам адзінаццатага сезона «Галасы краіны»

Лінія адзення[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2016 года запусціла сваю лінію адзення «It’s My DoDo». Увосень 2017 года Дарафеева і заснавальніца Oh My Look Лера Барадзіна адкрылі ў Кіеве канцэпт-стор карэйскіх брэндаў адзення SO DODO. Разам з крамай адкрыўся таксама б’юці корнер G. Bar. У лістападзе 2021 абвясціла пра закрыццё крамы[13].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

8 ліпеня 2015 года — замужам за украінскім спеваком і тэлевядучым Уладзімір Дантэсам (нар. 1988)[14][15][16]. 18 сакавіка 2022 года пара заявіла пра развод у сваім Instagram[17].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дарафеева на Europa Plus TV 2016 год.

У кастрычніку 2016 года ў серыяле «Кандыдат» саграла саму сябе. Па сюжэце ёй трэба было прыняць удзел у канцэрце ў падтрымку кандыдата на пасаду гарадскога кіраўніка[18].

У лістападзе 2016 года агучыла галоўную гераіню ва ўкраінскай версіі мультфільма «Брэменскія разбойнікі»[19].

У 2017 годзе стала тварам Maybelline і знялася ў фотасесіі ў Нью-Ёрку[20].

У 2018 агучыла галоўнага персанажа мультфільма «Викрадена принцеса» і сыграла ў фільме «Я, ты, ён, яна».

У 2021 разам з мужам агучыла галоўную гераіню мультфільма «Вяртанне Гулівера».

Відэаблог[правіць | правіць зыходнік]

22 красавіка 2017 года зарэгістравала на YouTube DoDo VLOG[21], які на красавік 2020 года меў 933 тысяч падпісчыкаў і больш за 56 мільёнаў праглядаў.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы і зборнік («Время и стекло»)[правіць | правіць зыходнік]

Назва Дэталі
Время и стекло
  • Рэліз: 1 верасня 2014
  • Вытворца: Mozgi Entertainment
  • Фармат: Лічбавая дыстрыбуцыя
Глубокий дом
  • Рэліз: 11 снежня 2015
  • Вытворца: Mozgi Entertainment
  • Фармат: Лічбавая дыстрыбуцыя
VISLOVO
  • Рэліз: 5 ліпеня 2019
  • Вытворца: Mozgi Entertainment
  • Фармат: Лічбавая дыстрыбуцыя

Зборнік[правіць | правіць зыходнік]

Назва Дэталі
Обратный отсчёт
  • Рэліз: 9 чэрвеня 2017
  • Вытворца: Mozgi Entertainment
  • Фармат: Лічбавая дыстрыбуцыя

Сінглы («Время и стекло»)[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 — «Так выпала карта»
  • 2011 — «Любви точка нет»
  • 2011 — «Скачать бесплатно»
  • 2011 — «Серебряное море»
  • 2011 — «Кафель»
  • 2012 — «Гармошка»
  • 2012 — «Слеза»
  • 2013 — «#кАроче»
  • 2013 — «Потанцуй со мной»
  • 2014 — «Забери»
  • 2015 — «Имя 505»
  • 2015 — «Ритм 122»
  • 2015 — «Опасно 220»
  • 2015 — «Песня 404»
  • 2016 — «#Навернопотомучто»
  • 2016 — «На стиле»
  • 2017 — «Back2Leto»
  • 2017 — «Тролль»
  • 2018 — «До зiрок»
  • 2018 — «ТОП»
  • 2018 — «Промiнь» (feat.Michelle Andrade, MOZGI)
  • 2018 — «Е,Бой»
  • 2018 — «Песня про лицо»
  • 2018 — «Финальные титры»
  • 2019 — «Дим»
  • 2019 — «Vislovo»
  • 2019 — «Лох»
  • 2020 — «Навсегда/Никогда»
  • 2020 — «Last Dance»

Альбомы (сольна)[правіць | правіць зыходнік]

Назва Дэталі
dofamin
  • Дата выхаду: 19 сакавіка 2021
  • Вытворца: Mozgi Entertainment
  • Фармат: Лічбавая дыстрыбуцыя
сенси
  • Дата выхаду: 16 верасня 2022
  • Вытворца: Mozgi Entertainment
  • Фармат: Лічбавая дыстрыбуцыя

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2016 — «Абнимос/Досвидос» (feat. NK)
  • 2017 — «Не забирай меня с пати» (feat. Скриптонит)
  • 2018 — «Глубоко…» (feat. Monatik)
  • 2020 — «gorit»
  • 2021 — «a tebe…»
  • 2021 — «Почему»
  • 2021 — «Вальс 86» (разам з Патапам и MOZGI)
  • 2021 — «Невеста» (feat. Скриптонит)
  • 2022 — «raznotsvetnaya»
  • 2022 — «Думи» (feat. Арцём Пивавараў)
  • 2022 — «різнокольорова»
  • 2022 — «крапають»
  • 2022 — «у твоїй душі»
  • 2022 — «охололо»
  • 2023 — «вотсап»
  • 2023 — «Хай пишуть»

Тэлебачанне[правіць | правіць зыходнік]

  • 2017 — трэнер на праекце «Голас. Дзеці»
  • 2017 — удзельніца праекта «Танцы з зоркамі»
  • 2018 — Ліга смеху (трэнер, член журы)
  • 2019 — трэнер на праекце «Голас. Дзеці»
  • 2019 — Ліга смеху (трэнер джокер)
  • 2020 — Ліга смеху (трэнер, член журы)
  • 2020 — Маскарад. (У вобразе Куркі)
  • 2021 — трэнер на праекце «Голас Краіны»

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 2021 Надзея Дарафеева ўвайшла ў топ-100 паспяховых жанчын Украіны па версіі часопіса Новы час[22].

Зноскі

  1. Nadezhda Dorofeeva // (unspecified title)
  2. Internet Movie Database — 1990.
  3. Chorna V. Надя Дорофєєва і Володимир Дантес розійшлися — 2022.
  4. Гужва И. А. "Думала, что гематома". Дорофеева пожаловалась на "оригинальность" фанатов на новогоднем концерте // Страна.ua — 2021.
  5. Надежда Дорофеева Архівавана 8 снежня 2015. // «Lady.tochka.net», 23.01.2013
  6. Надя Дорофеева выпустила свой первый сольный клип (руск.). ТСН.ua (19 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 20 лістапада 2020.
  7. Начало сольной карьеры Нади Дорофеевой: певица заинтриговала сеть анонсом песни (руск.). 24 Канал. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2021. Праверана 10 чэрвеня 2021.
  8. Опубликован список артистов, которые запрещены в РФ за поддержку Украины. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2022.
  9. ШОУМАСТГОУОН Архівавана 24 красавіка 2014.
  10. Надя Дорофеева и Олеся Железняк Архівавана 8 снежня 2015 года.
  11. Надя Дорофеева и Виктор Логинов Архівавана 8 снежня 2015 года.
  12. Надя Дорофеева приняла танцевальный челлендж от Александра Скичко (руск.) (18 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2017.
  13. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2017. Праверана 9 сакавіка 2023.
  14. Надя Дорофеева в цветном бикини отдохнула с Владимиром Дантесом на Шри-Ланке. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2017.
  15. НАДЯ ДОРОФЕЄВА ПОГОДИЛАСЯ НА ПРОПОЗИЦІЮ ВОЛОДИМИРА ДАНТЕСА Архівавана 27 снежня 2017. // m1.tv, 17 березня 2015.
  16. Дантес і Дорофеева поженились // fakty.ictv.ua 8 июля 2015. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2018.
  17. Войти • Instagram. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022.
  18. Певица Надя Дорофеева дебютировала в кино. Сегодня.ua (24 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2016.
  19. Солистка группы «Время и Стекло» Надя Дорофеева стала Принцессой (15 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 9 сакавіка 2023.
  20. Надежда Дорофеева стала лицом Maybelline и снялась в фотосессии в Нью-Йорке. 1+1 (11 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2016.
  21. Топ-4 украинские звезды, которые зарабатывают в Youtube (руск.) (10 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2017. Праверана 11 кастрычніка 2017.
  22. Журнал НВ называет 100 самых успешных женщин Украины. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]